Спецыялісты з Вялікабрытаніі прадставілі медыцынскую працэдуру, якая дазволіць адтэрмінаваць менапаўзу прыкладна на 20 гадоў, паведамляе «Нож» са спасылкай на The Guardian.
Фота Pixabay.com.
Удзельніцамі даследавання сталі дзевяць жанчын. У іх узялі ўзоры здаровай тканкі яечнікаў для далейшай замарозкі і захоўвання. У будучыні жанчынам перасадзяць іх уласную тканку, што павінна запусціць натуральныя гарманальныя працэсы. Аперацыя каштуе ад 7 000 да 11 000 фунтаў (да 27 000 BYN). Яе прапануюць праводзіць жанчынам да 40 гадоў.
Па словах лекараў, гэты метад дапаможа жанчынам знізіць рызыку развіцця захворванняў сардэчна-сасудзістай і апорна-рухальнай сістэм, а таксама пазбавіць ад такіх сімптомаў менапаўзы, як перапады настрою, трывожнасць, праблемы са сном, жар і зніжанае лібіда.
Nina.nn.by