Праект партала
Тонус
31.07.2019 / 10:42
8 асноўных памылак пры фарбаванні валасоў2

Калі хочацца перамен, можна пачаць са змены вобразу і прычоскі. Як пафарбаваць валасы і не нашкодзіць ім? Колькі часу зойме пераход з цёмнага адцення ў светлы? Як атрымаць раўнамерны колер? І ці трэба захінаць галаву ручніком? Разбіраем галоўныя памылкі пры афарбоўцы валасоў. 

Каларыст-эксперт Хрысціна Скроцкая.

№1. Не мыць валасы перад афарбоўкай некалькі дзён

— Гэта ў корані няслушная рэкамендацыя, — кажа майстарка міжнароднага класу, каларыст-эксперт Хрысціна Скроцкая. — Каб майстар дасканала вызначыў натуральную базу і адценне, валасы павінны быць чыстымі. Апроч таго, калі выкарыстоўваецца складаная тэхніка афарбоўкі (напрыклад, шатуш, балаяж ці эіртач), каб валасы добра начэсваліся, яны мусяць быць вымытыя.

Раней, калі фарбы былі больш агрэсіўныя, такая парада магла быць дарэчнай — тлушчавы слой, які назапашваўся на скуры галавы за некалькі дзён, працаваў як бар’ер. Але сучасныя асвятляльныя прадукты ўтрымліваюць у сабе ахоўныя кампаненты.

Праз колькі часу пасля працэдуры можна мыць галаву? Калі гэта нескладанае афарбоўванне, тон у тон, то можна нават у той жа дзень. Галоўнае пытанне — чым. Рэкамендуюцца шампуні, якія мякка ачышчаюць: безсульфатныя, для афарбаваных ці асветленых валасоў. А вось калі было афарбоўванне плюс лячэнне, то сывараткі, які наносіліся, пажадана вытрымаць хаця б суткі.

№2. Спрабаваць пераскочыць з цёмнага ў светлы за адзін раз

Крэмавая формула стойкай фарбы для валасоў Hair Happiness насычана расліннымі пратэінамі, якія абараняюць цэласнасць структуры валасоў падчас афарбоўвання, а таксама ўтрымлівае ланалін, які захоўвае пругкасць і гладкасць валасоў, надае ім бляск. У палітры Hair Happiness — 22 адценні.

Тэхніка пераходу з цёмнага колеру ў светлы дастаткова складаная, таму, каб пераўтварыцца ў бландзінку ці бландзіна, трэба, па-першае, звярнуцца да майстра, а па-другое, быць гатовай пачакаць. Як правіла, такое афарбоўванне займае 8-10 гадзін і праводзіцца ў два этапы. Спачатку валасы асвятляюцца на тры-чатыры тоны (максімум пяць), а праз месяц ужо колер даводзіцца да жаданага выніку. У працэсе нельга забываць на рэструктуруючыя эмульсіі, каб не нашкодзіць валасам.

Тым, хто перафарбоўваецца ў светлы, важна памятаць пра догляд. Каб падтрымліваць колер, трэба карыстацца шампунямі anti-yellow серыі: яны маюць у сабе сіні назапашвальны пігмент, які нейтралізуе жаўцізну. Плюс раз на тры тыдні рабіць таніраванне.

№3. Выбіраць колер па малюнку на ўпакоўцы

Адгадаць па карцінцы, якім будзе рэальны колер, немагчыма, бо яна не ўлічвае вашы зыходныя даныя: структуру валасоў, прыродны колер, ці былі раней фарбаванні. У выніку карані атрымліваюцца занадта светлымі ці занадта цёмнымі, у брунетак адбываецца паглыбленне тону. Лепш параіцца са спецыялістам — асабліва, калі размова ідзе пра кардынальную змену іміджу.

№4. Не абараняць скуру

Для гэтага ёсць спецыяльныя бар’ер-крэмы. Іх трэба наносіць на скроневую зону, краявую лінію і шыю. Крэмы прымяняюцца яшчэ і на выпадак трапляння фарбавальніка на скуру — яго можна будзе лёгка змыць.

Апроч таго, існуюць адмысловыя вадкасці для змыву фарбы са скуры. Калі фарбавальнік выпадкова патрапіў на твар, шыю, вушы ці рукі, дастаткова нанесці сродак на ватны дыск і працерці ім гэтыя месцы. Такія вадкасці яшчэ і супакояць скуру, папярэдзяць пачырваненні і непрыемныя адчуванні.

І абавязкова трэба зрабіць тэст на алергію.

— Асабліва калі вы фарбуецеся ў хатніх умовах — бытавыя фарбавальнікі больш агрэсіўныя. Тэст рэкамендуецца праводзіць на лакцявым згібу. Павінна прайсці 24 гадзіны, перш чым рабіць высновы, — адзначае Хрысціна Скроцкая.

№5. Наносіць фарбу на мокрыя валасы

З мокрых валасоў колер хутка змыецца. На вільготныя пасмы склад можна наносіць пры таніраванні, але калі размова ідзе пра асвятленне, пераход у цёмны ці зафарбоўванне сівізны, валасы перад працэдурай адназначна мусяць быць сухімі.

Падчас афарбоўвання, каб захаваць якасць валасоў, неабходна дадаць у асвятляльны склад абарону ці выканаць перадпадрыхтоўку пажыўнымі канцэнтратамі.

№6. Не прафарбоўваць карані

Карані па структуры больш шчыльныя, таму па іх трэба прайсціся больш старанна, каб яны ажно «купаліся» ў складзе. Інакш колер атрымаецца нераўнамерным: напрыклад, зверху будзе менш яркім, чым на кончыках.

Пры афарбоўцы трэба ўмоўна падзяліць галаву на чатыры часткі — дзве скроневыя, лобная і патылічная — і апрацоўваць кожную зону, не закранаючы раней пафарбаваныя. Спачатку вытрымаць час, указаны вытворцам, а потым прыступіць да эмульгацыі па даўжыні.

№7. Трымаць фарбу даўжэй, чым трэба, каб атрымаць больш насычаны колер

Насамрэч адценне ад гэтага больш яркім не стане, а вось сапсаваць валасы, калі ператрымаць хімічны склад, цалкам магчыма. Таму не выходзьце за межы часу, які рэкамендуе вытворца. Таніруючы фарбавальнік звычайна трымаюць каля 20 хвілін, перманентны, у складзе якога ёсць аміяк, — да 35-40 хвілін, бландзіруючыя сумесі — да 50 хвілін.

№8. Абмотваць галаву ручніком

Захінаць галаву ці — яшчэ горш — уцяпляць плёнкай катэгарычна супрацьпаказана.

— Пары аміяку павінны выходзіць наверх. Накрываючы валасы, мы пакідаем гэтыя пары на скуры, і яны могуць нанесці даволі моцны апёк, — тлумачыць экспертка. І заўважае, што тэмпературы на скуры галавы дастаткова для таго, каб фарба ўступіла ў рэакцыю і схапілася — для гэтага не трэба ствараць дадатковыя цяплічныя ўмовы.

Hair Happiness — трывалая крэм-фарба, якая гарантуе раўнамернае афарбоўванне і раскошны бляск валасоў. Пластычная тэкстура забяспечвае зручнае нанясенне і аднастайны насычаны колер. 

Выразны трывалы колер.
Натуральна мяккія, жывыя валасы.
Цудоўнае зафарбоўванне сівізны.

У палітры — 22 самыя запатрабаваныя адценні.

Як працуе сістэма абароны валасоў ад сухасці і ломкасці трывалай крэм-фарбы Hair Happiness:

Ланалін, пратэіны соі і пратэіны кукурузы прадухіляюць перасыханне і разбурэнне структуры воласу і забяспечваюць выдатны дагледжаны выгляд валасоў.

А таксама:

+ Пажыўны бальзам-догляд для афарбаваных валасоў прадухіляе вымыванне пігменту, забяспечвае надзейную абарону адцення ад выцвітання і выгарання.

+ Вадкасць для вывядзення фарбы са скуры дазваляе хутка і бяспечна ачысціць яе, калі выпадкова патрапіла фарба для валасоў.

Nina.nn.by, фота Волі Афіцэравай

Каментары
КРЕМЕНЬ / Адказаць 01.08.2019 / 09:29

Уж кому, как не НН знать, как фарбавать волосы.

1
HENRIK KWINTA / Адказаць 03.08.2019 / 18:33

Нету валос,няма праблемы.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура