Праект партала
Тое-сёе
20.07.2019 / 13:19
Сумесны прагляд фільмаў збліжае шымпанзэ гэтаксама, як і людзей

Шымпанзэ, якія разам глядзяць фільмы, адчуваюць пачуццё блізкасці, падобнае на эмоцыі людзей, піша Бі-Бі-Сі. Гэта выявілі амерыканскія навукоўцы. Раней лічылася, што такая рэакцыя ўласцівая толькі чалавеку.

Фота Pixabay.

У эксперыменце бралі ўдзел 45 шымпанзэ. Навукоўцы паказвалі ім відэа, а затым назіралі за іх узаемадзеяннем. Пасля «кінасеанса» малпы часцей заставаліся разам і ішлі на тактыльны кантакт.

Каб пераканацца ў тым, што шымпанзэ сапраўды глядзелі фільмы, даследчыкі выкарыстоўвалі прыборы для адсочвання рухаў вачэй. Ля экранаў малпаў утрымлівалі садавіна і напоі.

«Здольнасць перажываць і дзяліцца сумесным вопытам стварае паміж людзьмі пэўную сувязь, — кажа адзін з аўтараў даследавання Воўтар Вольф. — Аказалася, што гэты працэс мае больш глыбокія эвалюцыйныя карані, чым прынята лічыць».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура