У 25-м фільме бандыяны агента 007 сыграе цемнаскурая актрыса Лашана Лінч, піша Daily Mail са спасылкай на ананімную крыніцу.
Фота kinofilms.ua
«Гэта сучасны «Бонд», які спадабаецца маладому гледачу, але пры гэтым у ім будзе ўсё, што прынята чакаць ад фільмаў пра Бонда, — заявіў суразмоўца выдання. — У карціне будуць відовішчныя эпізоды пагоняў і боек, Бонд па-ранейшаму Бонд, але яму неабходна навучыцца жыць у свеце #MeToo».
Рашэнне аб змене культавага агента 007 магло быць прынята пад уплывам сааўтара карціны Фібі Уолер-Брыдж, вядомай сваімі феміністычнымі поглядамі. Пачынаючы з 2006 года галоўную ролю ў фільмах пра шпіёна выконваў акцёр Дэніэл Крэйг.
Згодна з сюжэтам новай часткі кінафраншызы Джэймс Бонд часова спыняе службу і адпраўляецца адпачываць на Ямайку, у гэты час Mі6 прысвойвае нумар 007 новаму аператыўніку, жанчыне.
Аднак былому і новаму агентам 007 наканавана сустрэцца ў фільме, больш за тое, Бонда будзе прыцягваць новая шпіёнка.
Nina.nn.by