Праект партала
Густ
14.07.2019 / 12:11
18-гадовая беларуская дызайнерка стварыла калекцыю адзення і вырашыла параіцца з каралевай Вялікабрытаніі6

Эвеліна Аўгусціновіч з Гродна стварыла сваю першую калекцыю адзення ў этнастылі. І параіцца, наколькі яна можа быць паспяховай, вырашыла з самой Елізаветай ІІ.

«Усім вядома, што каралева Вялікабрытаніі тая яшчэ модніца. Таму калі мая першая калекцыя была гатовая, я вырашыла спытацца яе меркаванне, як ёй падаецца, ці можа адзенне з беларускім каларытам быць сучасным і модным. Ліст у Букінгемскі палац я адправіла ў красавіку, да яго дадала фотаздымкі сваёй калекцыі, і вось літаральна на днях у паштовай скрыні ўбачыла адказ ад каралевы», — расказвае дзяўчына.

У зваротным лісце з Букінгемскага палаца Эвеліне падзякавалі за ліст і цікавасць да гісторыі.

У першую калекцыю Эвеліны Аўгусціновіч, якую яна назвала «На досвітку новага свету», увайшло пяць ільняных блакітна-белых сукенак, упрыгожаных беларускім арнаментам.

«Я займалася мадэльным бізнэсам, часта выступала ў розных паказах, звяртала ўвагу на тое, што прапануюць дызайнеры. І неяк падумала, што мне самой ёсць што сказаць. Прыдумала мадэлі, намалявала іх, затым увасобіла ў жыццё. Цяпер удзельнічаю ў конкурсах.

Ведаеце, спалучэнне блакітна-белых колераў і беларускага арнаменту выглядае вельмі сучасна і прыгожа», — упэўненая дызайнерка.

Пры гэтым Эвеліна Аўгусціновіч займаецца не толькі дызайнам. Яна вучыцца ў гуманітарным каледжы ў Гродне, Эвеліна — будучы харэограф.

Справа Эвеліна Аўгусціновіч у сукенцы з уласнай калекцыі. 

«Я лічу, што можна сумяшчаць некалькі відаў дзейнасці, і танцы дызайнеру не перашкода. Зараз я распрацоўваю яшчэ дзве ўласныя калекцыі. І ўжо думаю над тым, чыё меркаванне спытацца на гэты раз. Не выключаю, што дашлю фота калекцыі якому-небудзь сусветна вядомаму мадэльеру», — кажа Эвеліна Аўгусціновіч.

Наталля Тур, фота з архіва гераіні

Каментары
фелікс / Адказаць 14.07.2019 / 12:32

Мне тая вяровачка не вельмі падабаецца. Лепш пас.

3
Degen1103 / Адказаць 14.07.2019 / 14:15

"Английская королева курит гродненскую "Приму". Присказка 70-х.

17
Sheikha Tatsiana / Адказаць 14.07.2019 / 14:25

Красивая и стильная одежда! Мне бы такую.......

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура