Праект партала
Тое-сёе
05.07.2019 / 11:07
Амерыканская кінакампанія выпусціць фільм пра супергераіню плюс-сайз4

Кампанія Sony Pictures ўзялася за адаптацыю комікса пра дзяўчыну па імі Фэйт, якая ратуе свет ад злачыннасці пад псеўданімам Зефір. На гэты раз галоўнай гераіняй стане не жанчына-супергерой, а чароўная пампушка, піша сайт bigpicture.ru.

Галоўная гераіня фільма Фэйт Герберт — абаяльная красуня ў целе. Яна адрозніваецца вясёлым норавам, любіць навуковую фантастыку, поп-культуру і валодае тэлекінезам.

Днём яна працуе журналісткай на папулярным сайце, а ўначы пераўвасабляецца ў надзею усяго горада — супергераіню Зефір.

Персанаж Фэйт — гэта крок да таго, каб зрабіць супергерояў больш інклюзіўным. Мужчыны далёка не заўсёды ўяўляюць сабой горы мускулаў, а жанчыны не так часта маюць асіную талію і знешнасць мадэляў.

Фэйт зусім не такая. Упершыню фанаты коміксаў ўбачылі яе ў 1992 годзе ў якасці члена каманды «Harbinger» ад выдавецтва «Valiant». Дзяўчына з формамі хутка заваявала сэрцы прыхільнікаў і ў 2010 годзе стала галоўнай гераіняй ўласнай серыі коміксаў.

Nіna.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура