Праект партала
Навокал
06.07.2019 / 14:34
У свеце набірае папулярнасць манікюр са здымкамі УГД. Што гэта?2

Новы экстравагантны спосаб заявіць свету пра сваю цяжарнасць — зрабіць роспіс пазногцяў са здымкам УГД малога. 

Усё пачалося ў таго, што ў адзін з салонаў прыгажосці Вялікабрытаніі прыйшла цяжарная кліентка і папрасіла зрабіць роспіс пазногцяў з УГД будучага малога. Майстар манікюру Сара Кларк пагадзілася распісаць пазногці. Гісторыя засталася бы забытай, калі б яна не апублікавала фота пазногцяў у сацсетках з хештегом #ultrasoundnails — ультрагукавыя пазногці.

Варыянт такога манікюру распаўсюдзіўся па свеце і стаў адным з трэндаў 2019 года.

Майстры манікюру з Беларусі прызнаюцца, што пакуль такіх замоў ім не паступала. Але разгледзеўшы фотаздымкі, кажуць, што зрабіць гэта не складана. Дастаткова мець тонкі пэндзаль і акрылавыя фарбы. І крыху мастацкага таленту.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура