Праект партала
Тое-сёе
02.07.2019 / 17:13
Вытворца брытваў у сваёй рэкламе дазволіў жанчынам не галіцца ВІДЭА3

Вытворца жаночых станкоў для галення «Billie» выпусціў бодзіпазітыўную рэкламу — з няголенымі жанчынамі. Ролік з'явіўся ў афіцыйным акаўнце кампаніі ў YouTube.

Па сюжэце некалькі дзяўчат загараюць на пляжы ў купальніках. У некаторых з іх выдаленыя валасы на целе, у іншых — не.

Так брэнд хацеў падкрэсліць: гэта асабісты выбар кожнай жанчыны, грамадства не павінна ім нічога навязваць.

У відэа няголеныя зоны бікіні дэманструюцца буйным планам — каб даць зразумець, што няма чаго саромецца. Любая дзяўчына можа адмовіцца ад галення валасоў і проста атрымліваць асалоду ад летняга адпачынку.

Nina.nn.by

Каментары
1111 / Адказаць 02.07.2019 / 19:02

Оуу секси гёёл))

2
Алесь / Адказаць 02.07.2019 / 19:54

Так, грамадства не будзе табе нiчога навязваць. Толькi хто цябе выбярэ такую у грамадстве?

9
фелікс / Адказаць 03.07.2019 / 12:37

Не галіліся 100 гадоў таму - і усё было выдатна.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура