Праект партала
Густ
02.07.2019 / 19:08
Сабралі ў сэканд-хэндзе 5 вобразаў па апошніх трэндах 10

Паляўнічыя на ўнікальныя рэчы ніколі не абмінаюць сэканд-хэнды — там можна адшукаць цікавыя абноўкі па невялікім кошце. А ці ўдасца адзецца ў сэкандзе па апошніх трэндах? «Наша Ніна» паглядзела паказы вядомых дызайнераў і паспрабавала сабраць модныя вобразы.

Пад фота можна ўбачыць, што колькі каштавала, а ў канцы — прагаласаваць за камплект, які атрымаўся найбольш удалым.

Сукенка крашэ

Белы топ — 6 руб., ружовая сукенка - 15,60 руб., клатч — 18 руб., абутак — 9 руб. Агульны кошт вобраза — 48,60 руб.

Ажурная вязка кручком мільгала на паказах у Chloé і Oscar de la Renta. Гэтая сукенка — з імітацыяй пляцення крашэ (з сапраўдным каштавала б шалёных грошай — ручная праца як-ніяк). Неонавы ружовы колер таксама ў трэндзе. Дапаўняем вобраз клатчам з карункамі і абуткам на плеценай падэшве (засталося толькі знайсці новыя матузкі для яго) — і можна ісці на шпацыр па летнім горадзе.

Каралеўская парча

Сукенка — 21 руб., сумка — 39 руб., туфлі — 35 руб. Агульны кошт вобраза — 95 руб.

Тканіна, якую любілі каралеўскія асобы, зноў прыйшлася даспадобы дызайнерам. Не будзем супярэчыць! Для штодзённага вобразу парча занадта пафасная, а вось для вячэрняга выхаду можа падысці. Пад сукенку знайшлі туфлі з металічным бляскам на шырокім абцасе — такія лёгка маглі б з’явіцца ў новай калекцыі Zara.

Змяіныя легінсы і кароткі топ

Пінжак — 22 руб, топ — 6 руб, легінсы — 7 руб., сумка — 32 руб., лодачкі — 35 руб. Агульны кошт вобраза — 102 руб.

Анімалістычныя прынты — заўсёды спрэчны трэнд. Але мы вырашылі рызыкнуць і выбралі штаны а-ля скура пітона (гэта модна, проста паверце). Верх — кароткі спартыўны топ і пінжак (узялі белы, бо гэта адзін з галоўных колераў бягучага сезону). Сумачка — класічны фасон ад Шанэль.

Этніка

Касуха — 35 руб., спадніца — 14 руб., майка — 12 руб., басаножкі — 38 руб. Агульны кошт вобраза — 99 руб.

Этнічныя матывы зараз вельмі актуальныя. Таму шукайце рэчы з яркім арнаментам. А яшчэ дызайнеры прапануюць насіць экстрэмальна кароткія спадніцы. Прывітанне вам з моды нулявых!

Гарох і «варонкі»

Топ — 5 руб., джынсы — 79 руб. (не, мы не памыліліся), клатч — 22 руб., басаножкі — 21 руб. Агульны кошт вобраза — 127 руб.

У ліку трэндаў — вараныя джынсы з 1980-х і рамантычны гарох. Мы выбралі класічны чорна-белы прынт, але іншыя варыяцыі таксама вітаюцца. Замшавыя басаножкі — моднага цёпла-карычневага колеру (Інстытут колеру Pantone называе гэта адценне «тофі»).

Наталля Лубнеўская, фоты Волі Афіцэравай

Каментары
Uladzimir1 / Адказаць 02.07.2019 / 20:14

Нават ня ведаю, за што я прагаласаваў найперш, за вопратку ці за прыгажосць гэтай дзяўчынкі.

0
Жвір / Адказаць 02.07.2019 / 20:53

Spynicie hety soram.

14
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / Адказаць 02.07.2019 / 21:18

Оказывается, цвет, в котором можно смело не бояться во что-то вступить, - имеет романтичное название "тофи"?? Мой мир не будет прежний...

7
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура