Праект партала
Густ
26.06.2019 / 12:15
Упершыню ў рэкламе «Мілавіцы» зняліся прадстаўніцы розных рас ФОТА9

У летнім іміджавым праекце «Мілавіцы» знялася мадэль з Нігерыі і дзяўчына з Карэі. Тым самым у кампаніі хацелі падкрэсліць, што іх бялізна пасуе абсалютна розным жанчынам.

Пра гэта «Нашай Ніне» расказала начальніца аддзела маркетынгу кампаніі «Мілавіца» Юлія Міргародская.

«Цяпер мы выходзім таксама і на рынак Афрыкі, таму лагічна, што тварам новай рэкламнай кампаніі стала дзяўчына з гэтага кантынента», — кажа Юлія.

Джэсіка родам з Нігерыі, у Мінску вучыцца ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Зараз дзяўчына вырашае, дзе ж працягваць сваю кар’еру: з’язджаць дадому, перабірацца ў Еўропу, або заставацца ў Беларусі. Джэсіку маркетолагі кампаніі «Мілавіца» ўбачылі выпадкова. Адзін навінны партал краіны рабіў пра яе матэрыял. У «Мілавіцы» расказваюць, што ў Джэсікі сапраўдная мадэльная знешнасць. Яе рост — 180 сантыметраў.

«Разумееце, ідэя рабіць інтэрнацыянальную здымку не ўзнікла выпадкова. Мы разумелі, што наша прадукцыя прадаецца ў 25 краінах, дзе кожны бачыць і разумее прыгажосць па-свойму. Таму мы проста абавязаны былі паказаць, як наша бялізна глядзіцца на розных жанчынах, яна падкрэслівае іх прыгажосць і ўнікальнасць», — расказвае Юлія Міргародская.

Другая дзяўчына — Ангеліна, напалову карэянка. Вучыцца ў БДУ на эканаміста. Яе прывяла на здымкі сяброўка, якая ўжо працавала з «Мілавіцай».

«Здымкі адбываліся на мінулым тыдні, у іх агулам удзельнічала 20 чалавек, а вы ведаеце, як гэта цяжка сабраць у адным месцы ў пэўны час такую колькасць людзей. Здымкі пераносілі тры разы. Мадэлі — людзі занятыя. І вось каб не зрываць здымкі ў чацвёрты раз з-за адсутнасці мадэлі, ёй згадзілася пабыць наша маркетолаг Наталля. Наталля нават у фотасесіі ніколі не ўдзельнічала. Я гэта кажу да таго, што сёння мадэллю, якая рэкламуе прадукцыю «Мілавіцы», можа быць абсалютна любая жанчына. Прыгажосць — яна розная», — падкрэслівае Юлія Міргародская.

Не так даўно рэкламным тварам «Мілавіцы» стала мадэль плюс-сайз Крысціна Крысанава.

«Крысціна знялася ў календары «Мілавіцы» на 2019 год і працягвае актыўна з намі супрацоўнічаць, удзельнічае ў здымках і паказах. Ведаеце, вельмі складана было знайсці мадэль з памерам 48—52, якая б пагадзілася на публіцы дэманстраваць ніжнюю бялізну. Таму «Мілавіца» — гэта бялізна для розных, але ўпэўненых у сабе жанчын», — адказала Юлія Міргародская.

Наталля Тур, фота milavitsa.com

Каментары
хамса / Адказаць 26.06.2019 / 12:23

"таму лагічна, што тварам новай рэкламнай кампаніі стала".. каму там што лагична? для мяне дык абсалютна нелагична, што некаторыя месца, дзе носяць трусы, называюць тварам

10
хамса / Адказаць 26.06.2019 / 12:26

чакаю мадэль у паранджы

15
Вецер валос. / Адказаць 26.06.2019 / 12:38

файна.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура