Праект партала
Тое-сёе
22.06.2019 / 11:48
Зорнага экс-футбаліста Бэкхэма разыграла жонка ФОТА1

Вікторыя Бэкхэм падарыла мужу імянную футболку галоўнага суперніка «Манчэстар Юнайтэд».

Фотамадэль Вікторыя Бэкхэм пажартавала са свайго мужа, экс-гульца зборнай Англіі Дэвіда Бэкхэма, піша УНІАН.

Фота розыгрышу Вікторыя выклала ў інстаграм-сторыз. Бэкхэм атрымаў у падарунак футболку галоўнага суперніка свайго роднага клуба «Манчэстар Юнайтэд» — «Манчэстар Сіці».

Акрамя таго, ззаду на футболцы нанесена імя Дэйв. Справа ў тым, што Бэкхэм неаднаразова казаў, што ненавідзіць, калі яго называюць Дэйвам, і што называць яго так можа толькі мама.

На фота Бэкхэм трымае футболку з незадаволеным тварам. У розыгрышы, мяркуючы па ўсім, таксама паўдзельнічаў вядомы амерыканскі тэлевядоўца Джэймс Кордэн, якога Вікторыя Бэкхэм адзначыла на фота.

Бэкхэм выступаў за «МЮ» з 1993 па 2003 гады.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура