Мінская крама сувеніраў Zorka Venera выпусціла арыгінальныя значкі з сучаснымі сімваламі Беларусі. На іх не зубры і валошкі, а кіёск «Хутка-Смачна», абяцаны заробак «папіццот» і жоўтая ваза з мінскага праспекта Незалежнасці.
«Нашы новыя піны — не столькі і не толькі пра Мінск (хоць жоўтая ваза — гэта любоў), яны пра кожнага з нас. Гэта ж мы пастаянна чуем пра «папіццот», усё ведаем пра златку з «Хутка-Смачна», любім нашу бульбу, ганарымся сваёй унікальнай «ў» і спадзяемся на цуд, які падорыць папараць-кветка ў купальскую ноч.
Гэтыя сімвалы хоць і далёкія ад саламяных лялек і іншай сувенірна-музейнай атрыбутыкі, але па-сапраўднаму блізкія да нашай рэальнасці», — расказвае крама пра новыя значкі.
Nina.nn.by