Праект партала
Тое-сёе
12.06.2019 / 12:53
У Мінску з'явіліся першыя аўтаматы па продажы пракладак і тампонаў ФОТАФАКТ8

Першыя ў Мінску аўтаматы па продажы пракладак і тампонаў паставілі ў гандлёвым цэнтры «Момо». Набываць неабходныя сродкі гігіены жанчыны змогуць наўпрост у прыбіральнях.

Ініцыятыва належыць дзвюм дзяўчатам — Анжаліцы Мажэйка і Кацярыне Родзінай. Са сваёй ідэяй беларускі ўдзельнічалі ў конкурсе жаночых стартапаў Lady Awards.

— Мы прапануем тавар менавіта для менструацыі, паколькі такая патрэба можа ўзнікнуць экстранна, — тлумачыць Анжаліка Мажэйка. — Тым больш усе ведаюць, як важна мяняць сродкі асабістай гігіены ў гэты перыяд. Калі б дзяўчаты рабілі гэта своечасова, многіх праблем з інтымным здароўем можна было б пазбегнуць.

Аўтамат выдае пракладкі і тампоны паштучна ў індывідуальнай упакоўцы. Цана — 1 рубель. Разлічыцца можна капейкамі. Плануецца, што падобныя аўтаматы з'явяцца ў іншых гандлёвых цэнтрах і ўніверсітэтах.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура