Праект партала
Навокал
08.06.2019 / 19:39
У лонданскай краме Nike з'явіліся бодзіпазітыўныя манекены22

Вытворца спартыўнага адзення Nike прадставіў першыя манекены для адзення plus-size у сваім галоўным лонданскім буціку.

Поўным людзям няпроста знайсці сабе зручную і прыдатную спартыўную вопратку ці адгадаць, як будуць на іх целе глядзецца спартыўныя майкі і штаны: у лукбуках здымаюцца стройныя мадэлі, а асартымент адпаведных крам не заўсёды радуе жанчын з памерам адзення XXL.

Новыя манекены з'явіліся на жаночым паверсе крамы, побач з таварамі для спартсменаў-інвалідаў. Цяпер навінку актыўна абмяркоўваюць у сацсетях. Як і чакалася, думкі раздзяліліся на супрацьлеглыя. Адны радуюцца таму, што ў мажных жанчын будзе магчымасць выглядаць у спартыўных рэчах модна і прыгожа, іншыя вінавацяць Nike у тым, што яны прапагандуюць атлусценне.

Nina.nn.by

Каментары
Доктар / Адказаць 08.06.2019 / 20:43

Лепш бы рекамендавалі як скінуць вагу

7
Common Sense / Адказаць 08.06.2019 / 21:04

Рэалістычныя манікены

1
metsavend / Адказаць 08.06.2019 / 21:46

Доктар , Рецепт прост: меньше есть, больше двигаться. И никаких диет. Результат не заставит себя ждать. Проверено на себе.

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура