Праект партала
Рост
31.05.2019 / 15:07
Упершыню ў гісторыі беларускага войска знакам «Доблесць і майстэрства» ўзнагародзілі дзяўчыну9

На палігоне Ласвіда завяршыліся выпрабаванні на права ўзнагароджання вайскоўцаў нагрудным знакам «Доблесць і майстэрства». Упершыню ў гісторыі Узброеных Сіл Беларусі ўзнагароду атрымала дзяўчына-ваеннаслужачая, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Наталля Анішчук. Фота Міністэрства абароны 

Наталля Анішчук — старшы механік-тэлеграфіст гвардыі, малодшы сяржант кантрактнай службы з 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Дзяўчына на працягу чатырох дзён нароўні з мужчынамі праходзіла ўсе выпрабаванні і ўвайшла ў лік 19 удзельнікаў, якія паспяхова пераадолелі шматлікія перашкоды.

Практычна на ўсіх сямі этапах Наталля Анішчук атрымала адзнакі «выдатна». Цяпер яна па праву будзе насіць на кіцелі знак «Доблесць і майстэрства» — сімвал мужнасці і адвагі, гонару і павагі таварышаў па службе. У рэжыме нон-стоп удзельнікі выпрабаванняў здавалі каля 40 тэстаў і нарматываў па прадметах баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі. У разлік таксама бралі вынікі агнявой, тапаграфічнай, паветрана-дэсантнай, ваенна-медыцынскай, радыё- і інжынернай падрыхтоўкі, РХБ абароны. Праводзілася дэсантаванне з верталёта, рух па азімутах па перасечанай мясцовасці і 30-кіламетровы марш-кідок, пошук аб'екта.

Фота Міністэрства абароны 

Фота Міністэрства абароны 

Фота Міністэрства абароны 

Фота Міністэрства абароны 

Фінальны дзень выпрабаванняў пачаўся з інжынернай падрыхтоўкі. Удзельнікам трэба было падарваць канструкцыю, вызначаную па жэрабю. З гэтым выпрабаваннем Наталля Анішчук таксама справілася на выдатна.

Пасля стральбы з пісталета, гранатамёта, снайперскай вінтоўкі і кулямёты было арганізавана заключнае выпрабаванне. Неабходна было пераадолець складаную дыстанцыю з паласой перашкод, воднай перашкодай і спарынгамі па рукапашным баі. Напярэдадні практычнага этапу Наталля Анішчук падзялілася эмоцыямі і распавяла пра матывацыю.

«Калі мне прапанавалі прайсці выпрабаванні на знак «Доблесць і майстэрства», я вырашыла, што гэта не для дзяўчат. Цяжка і складана. Але потым, калі было прынята рашэнне ўдзельнічаць, пачалася доўгая падрыхтоўка. Стала цікава: змагу ці не? Захацелася даказаць, што мы не горшыя за мужчын-вайскоўцаў. На шчасце, усё атрымалася», — адзначыла яна.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура