Праект партала
Дома
30.05.2019 / 06:31
Топ гаджэтаў для тых, хто беражэ свой вольны час 3

Хатнія клопаты, няхай гэта будзе ўборка па хаце ці гатоўка ежы, адымаюць масу часу. Ніжэй — топ разумных гаджэтаў, якія робяць жыццё лягчэйшым і прыемнейшым, вызваляючы вольны час.

Мікрахвалевая печ

Сучасныя мікрахвалевыя печы лёгка могуць замяніць на кухні пліту або духавую шафу — гэта значна спрашчае працэс гатавання і эканоміць месца на кухні. Адна з самых эфектыўных мікрахвалевых печаў — LG NeoChef. Дзякуючы высокай магутнасці да 1000 Вт і дакладнаму кантролю тэмпературы дазваляе гатаваць стравы хутчэй, а падаграваць больш раўнамерна.

Робат-пыласос

Непрыкметны, але незаменны памочнік, які дазволіць радзей звяртацца ў клінінгавую службу і тым больш займацца ўборкай самому. Робат-пыласос сам выбудуе маршрут і навядзе парадак у доме. Адзін з найлепшых робатаў-пыласосаў на рынку — R9 LG CordZero. Ён самастойна распазнае размяшчэнне мэблі ў доме і фармуе аптымальны маршрут для якаснай уборкі.

Пральная машына

Мыццё можа займаць шмат часу, асабліва калі ў вас вялікая сям'я. Таму добрая пральная машына з двума барабанамі LG TWINWash™ стане сапраўдным выратаваннем. Аб'ёмныя і моцна забруджаныя рэчы можна загрузіць у верхні барабан, далікатныя або дзіцячыя рэчы — у ніжні. Мыццё ў два разы хутчэйшае, вольнага часу — больш.

Халадзільнік

На куплі прадуктаў таксама можна зэканоміць каштоўныя хвіліны. Дастаткова абзавесціся добрым халадзільнікам, які даўжэй захавае прадукты свежымі. У новых халадзільніках LG DoorCooling ёсць дадатковая панэль, адкуль паступае халоднае паветра. Гэта забяспечвае меншае ваганне тэмпературы і на 32% больш хуткае і раўнамернае астуджэнне.

Партнёрскі матэрыял

Каментары
Алесь Нязгода / Адказаць 30.05.2019 / 14:14

Чакаў пабачыць агляд цікавых гаджэтаў, а тут усяго толькі рэклама LG.

1
VVV / Адказаць 30.05.2019 / 18:54

у многiх краiнах забараняюць выкарыстоуваць мікрахвалевыя печы

11
Ізя Кацман / Адказаць 30.05.2019 / 20:43

VVV , напрыклад? Вы бы спачатку ў Гугле пашукалі, а не разпаўсюджвалі фэйкі кшталту "Японія забараніла мікрахвалёўкі". Нідзе яны не забароненыя, а СААЗ, напрыклад, лічыць мікрахвалёўкі абсалютна бяспечнымі: https:................................

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура