Праект партала
Навокал
20.05.2019 / 15:05
Блогер Зіначка. 89-гадовая бабуля з Мінска стала зоркай інтэрнэту2

Зінаідзе Мікалаеўне 89 гадоў. І яна не зусім тыповая пенсіянерка — ходзіць па барах, танчыць, эксперыментуе са стылем. І расказвае ў інтэрнэце, як жыве «адзін маленькі старэнькі блогер з Мінска па імені Зіначка». Ролікі з ёй набіраюць сотні тысяч праглядаў!

Насамрэч, блог вядуць унучкі пенсіянеркі.

«Мы з самага дзяцінства запісвалі яе выказванні на паперы, пісалі размовы з ёй на дыктафон, таму што кайфуем ад гэтага», — тлумачаць дзяўчаты.

Зняць відэа з бабуляй Юля і Віка хацелі даўно, але ўсё ніяк не даходзілі рукі. Стымулам пачаць стала тое, што ролік, дзе Зінаіда Мікалаеўна ўпершыню каштуе сушы, зняты для ютуб-канала «Глядзі, ежа!», набраў мільён праглядаў.

«І вы самі можаце запэўніцца, што справа не ў сцэнарыі і плане, а менавіта ў нашай артыстычнай бабулі!» — пішуць унучкі.

У роліках невысокая бабуля — яе рост усяго 140 см — пагаджаецца на розныя эксперыменты. Упершыню спрабуе ежу ў рэстаране («Дык гэта дзіцячае харчаванне?»), тусіць у бары, наведвае салон прыгажосці, апрабоўвае масажнае крэсла і проста дзеліцца жыццёвай мудрасцю. Ну і працуе на агародзе — куды ж без гэтага.

Унучкі кажуць, што ўсе відэа — не пастановачныя. Яны з бабуляй проста весела бавяць час.

Nina.nn.by

Каментары
Вазьму твой боль / Адказаць 20.05.2019 / 15:16

Здароўя Зінаідзе! Радасна, што блізкія з ёй побач. Так трымаць!

1
mikola ramanau / Адказаць 22.05.2019 / 11:16

babulja vyzyla z uma.....

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура