Праект партала
Навокал
06.05.2019 / 15:03
У белых ботах з надпісам ZENA. 16-гадовая ўдзельніца «Еўрабачання» ад Беларусі правяла першую рэпетыцыю ВІДЭА16

4 мая ў Тэль-Авіве распачаліся рэпетыцыі да конкурсу «Еўрабачанне». Рэпетыцыі на сцэне — гэта апошняя магчымасць удзельнікаў скарэктаваць канчатковы выступ і пабачыць, як будзе выглядаць нумар у тэлевізійнай версіі. 

Удзельніца ад Беларусі, 16-гадовая Зіна Купрыяновіч (ZENA) выйшла на сцэну ў пярэстым уборы.

«Фішкай» вобразу сталі высокія боты на шнуроўцы з надпісам ZENA, якія былі пашытыя ў адзіным экзэмпляры спецыяльна для ўдзельніцы.

Нагадаем, сёлета конкурс «Еўрабачанне» пройдзе 18 мая ў Ізраілі. Беларусь выступіць у першым паўфінале, 14 мая, пад нумарам 8.

НТ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура