Праект партала
Навокал
04.05.2019 / 18:34
5 фільмаў, якія варта паглядзець на фестывалі паўночнага кіно ў Мінску1

З 10 па 17 мая ў беларускай сталіцы пройдзе фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне». Мы выбралі пяць фільмаў, якія варта паглядзець, каб зразумець менталітэт і праблемы жанчын гэтай часткі Еўропы. Усе паказы пройдуць у кінатэатры «Мір».

«Рэфармістка»

Данія

Фота information.dk.

Разам з групай мусульман Шэрын Ханкан адкрывае першую ў Еўропе мячэць, у якой духоўныя лідары — жанчыны. Члены мячэці імкнуцца супрацьстаяць жаху ў адносінах да іслама і кідаюць выклік, заклікаючы да талерантнай ды гендарнай інтэрпрэтацыі Карана. Шэрын нецярплівая. Яна хоча пераменаў і роўнасці тут і цяпер. Але як вы разбурыце за адну ноч традыцыі, уласцівыя рэлігіі з гісторыяй, даўжынёй у стагоддзі?

Калі Шэрын адкрыта пачынае здзяйсняць ісламскія разводы па просьбе жанчын, няшчасных у шлюбе, і заключае міжканфесійныя шлюбы паміж жанчынамі-мусульманкамі і мужчынамі-немусульманамі, яе паспешнасць падводзіць арганізацыю да мяжы краху. Фільм выклікаў актыўныя дыскусіі ў дацкіх медыя і грамадстве.

Калі: 11 мая, субота, 21.45.

«Бяры ці бяжы»

Эстонія

Фота allfilm.ee.

Аднойчы ў лагодную суботу 30-гадовы будаўнік Эрык чуе ашаламляльную навіну. Высвятляецца, што яго былая дзяўчына Маоніка, з якой ён не бачыўся ўжо шэсць месяцаў, хутка народзіць дзіця. Маоніка не гатовая стаць маці, таму, калі Эрык не захоча ўзяць адказнасць на сябе, маленькая дзяўчынка будзе аддадзеная на ўдачарэнне. Бяры ці бяжы!

Калі: 11 мая, субота, 19.00.

«Жанчына абвяшчае вайну»

Ісландыя, Украіна

Фота nowtoronto.com.

Хатла, пяцідзесяцігадовая абаронца навакольнага асяроддзя, аб’яўляе вайну мясцовай алюмініевай прамысловасці Ісландыі. Яе дзеянні становяцца ўсё больш рашучымі. Жыццё Хатлы цалкам пераварочваецца пасля таго, як яна атрымлівае дазвол на ўдачарэнне маленькай дзяўчынкі з Украіны.

Калі: 12 мая, нядзеля, 19.00.

«Аўрора»

Фінляндыя

Фота goodnewsfinland.com.

Аднойчы познім вечарам у фінскай Лапландыі ля кіёска з хот-догамі заўзятая тусоўшчыца Аўрора, якая паталагічна баіцца адказнасці, сустракае іранца Дарыяна. Хлопец знянацку просіць яе выйсці за яго замуж. Яму трэба ажаніцца з фінскай жанчынай, каб атрымаць прытулак для сябе і сваёй дачкі. Аўрора адмаўляе яму. Яна працуе майстрам па манікюры і плануе пераехаць у Нарвегію, каб перайначыць сваё жыццё. Аднак пасля сустрэчы з мілай дачкой Дарыяна Аўрора згаджаецца дапамагчы яму.

Падчас того, як Аўрора знаёміць Дарыяна са шматлікімі жанчынамі, яны збліжаюцца. Калі з’яўляецца ідэальная кандыдатка на ролю жонкі, Дарыян і Аўрора сутыкаюцца з цяжкім выбарам: рабіць выгляд, што яны шчаслівыя, ці нарэшце перастаць уцякаць ад сябе.

Калі: 17 мая, пятніца, 21.45.

«Перажыць лета»

Літва

Фота delfi.lt.

Індрэ — маладая даследчыца-псіхолаг, якая неахвотна згаджаецца перавезці двух пацыентаў з адной псіхіятрычнай клінікі ў другую ў абмен на магчымасць займацца даследаваннямі. Нечакана яна аказваецца завадатаркай у даволі разнашэрснай групе ў доўгім падарожжы да мора.

Гаваркі Паўлюс — малады чалавек у маніякальнай стадыі біпалярнага разладу, які моцна кантрастуе з інтравертнай дзяўчынай Юстэ, чые раны схаваныя ад чужых вачэй. Але абодва вядуць унутраную барацьбу. Яны разам шукаюць выратаванне. Тое, што выглядае як бесклапотнае летняе падарожжа з сябрамі, можа стаць пачаткам адраджэння ў гэтай чуллівай гісторыі, напоўненай надзеямі, нечаканасцямі і ўпэўненасцю, што ў свеце няма нічога немагчымага.

Калі: 16 мая, чацвер, 19.00.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура