Праект партала
Тонус
03.05.2019 / 16:28
Збіраецеся нараджаць? Не забудзьцеся скласці план родаў1

Сацыяльны праект «Радзіны» запускае новую ініцыятыву для цяжарных — «Тваё права на пазітыўны досвед у родах».

 На сайце planrodov.radziny.by кожная жанчына Беларусі зможа знайсці ўсю неабходную інфармацыю: якія правы яна мае ў родах, шаблоны афіцыйных дакументаў у радзільню, паэтапныя крокі ўзаемадзеяння з медперсаналам, адказы экспертаў на пытанні, рэальныя гісторыі беларусак.

План родаў уяўляе сабой пісьмовую заяву аб уліку правоў і інтарэсаў жанчыны ў правядзенні родаў: дзе, з кім і як жанчына хоча нараджаць.

Напрыклад, жанчына можа выбраць партнёрскія роды ці роды без суправаджальніка, згадзіцца ці адмовіцца ад прымянення стымулюючых або абязбольвальных медыкаментаў, выбраць абязбольванне медыкаментознае або не, пасля родаў увесь час знаходзіцца з дзіцем ці не.

План родаў — не ідэальны варыянт развіцця падзей і не алгарытм, а магчымасць дыялогу з памочнікамі ў родах, медыцынскімі работнікамі аб вашых пажаданнях, ведах і поглядах на роды.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура