Праект партала
Навокал
02.05.2019 / 10:47
Кароль Тайланда ажаніўся з начальніцай сваёй аховы. Прычым яна — генерал ФОТА18

Кароль Тайланда Рама Х ажаніўся з начальніцай сваёй аховы Сутхідай Вачыралангкорн, абвясціла прэс-служба каралеўскага двара. Новая жонка караля — чацвёртая па ліку — будзе насіць тытул каралевы і карыстацца ўсімі адпаведнымі прывілеямі.

Сутхіда Вачыралангкорн пачала працаваць у каралеўскай ахове ў 2013 годзе. Апошнім часам яна ў рангу генерала ўзначальвала падраздзяленне, якое адказвае за бяспеку караля.

IC Photo

Па дадзеных тайландскіх СМІ, каралеве Сутхідзе 40 гадоў. Да работы ў палацы яна была сцюардэсай Thai Airways. Мяркуецца, што з будучым каралём Сутхіда пазнаёмілася падчас аднаго з рэйсаў.

NN.by

Каментары
LitvinM / Адказаць 02.05.2019 / 10:59

Цю ! Павінна ўжо маршалам быць

1
Жвір / Адказаць 02.05.2019 / 11:55

Dobra karaliu, jaho ciapier nichto nie pakryūdzic`... Ciapier, jak što kali jakoje -  dyk jon adrazu žoncy pažalicca, i hora tamu kryūdzicieliu budzie ! Klasna karaliu...

4
хамса / Адказаць 02.05.2019 / 12:21

а ад сябе не ўберагла)

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура