Праект партала
Накіпела
27.04.2019 / 13:44
«На піку славы ты можаш сабраць любыя грошы». Чаму зоаваланцёры не любяць адзін аднаго?6

Зоаарганізацыі недалюбліваюць адна адну. Калі паўгода таму ў Маскве згарэў прытулак з жывёламі ўнутры, уладальнікі вінавацілі ў падпале канкурэнтаў. Маўляў, з-за грошай гэта зрабілі: пазайздросцілі, што прытулак пачаў працаваць з дзяржкантрактамі і атрымліваць сродкі на адлоў і стэрылізацыю катоў і сабак.

Валанцёры ў нашай краіне нярэдка таксама ставяць палкі ў колы сваім адзінадумцам. Крадуць жывёл, на якіх можна зрабіць прыгожую гісторыю, блакіруюць на сайтах зоаабаронцаў з іншых арганізацый, не аддаюць сабак і катоў тым, у каго ёсць дзеці ці здымная кватэра… Валанцёр Ніка Пратасовіч, якая ратуе жывёл ужо 10 гадоў, разважае, як так атрымалася, што калегі сталі ворагамі.

— Як правіла, ва ўсім свеце валанцёры — людзі, да якіх ставяцца з павагай. Але ў нашай краіне да гэтай катэгорыі ставяцца па-рознаму: хтосьці лічыць іх звар’яцелымі, хтосьці папрашайкамі, нават «зоашызамі». Напэўна, варта б разабрацца, што насамрэч адбываецца.

Зоаваланцёр Ніка Пратасовіч.

Існуе шмат арганізацый па абароне жывёл, хтосьці аб’ядноўваецца ў групы, ёсць валанцёры-адзіночкі. У цэлым яны робяць аднолькавую працу: ратуюць жывёл з вуліцы. У выпадку неабходнасці прыбягаюць да медыцынскіх паслуг і потым знаходзяць жывёле гаспадароў. Бадай, самая складаная частка ў гэтым — медыцынская. Валанцёры вымушаны прасіць насельніцтва аб фінансавай дапамозе. І вось тут пачынаюцца самыя цікавыя «танцы».

Зборы насамрэч залежаць ад рэпутацыі валанцёра, гэта адзін з самых важных фактараў. Калі чалавек невядомы ў гэтых колах ці яго рэпутацыя сумніўная, ён можа заставацца ў даўгах. Грошай не будуць пералічаць наогул. Колькасць людзей, якія гатовы дапамагаць, абмежаваная. І калі адначасова ідзе шмат збораў, нейкая частка жывёл застаецца без увагі.

Узнікае свайго роду канкурэнцыя. Часам гэта прыводзіць да несумленнай барацьбы, дзе проста выжываюць суперніка.

Самы просты і часты спосаб — распаўсюдзіць чуткі аб дрэнных умовах утрымання жывёлы, аб адсутнасці лячэння, аб шматлікіх смерцях.

Другі спосаб — унесці валанцёра ва ўсе чорныя спісы, што абмяжоўвае яго магчымасць распаўсюджваць інфармацыю пра жывёл і сваю дзейнасць.

Трэці — блакіроўка ў сацсетках за кошт падключэння адміністрацыі гэтых сацсетак.

Чацвёрты — скардзіцца на валанцёра ў розныя кантралюючыя дзяржорганы. Цяпер вельмі актуальныя скаргі аб паклёпе і абразе.

Такая ж «вайна», як паміж асобнымі валанцёрамі, часцяком вядзецца паміж групамі, домікамі і грамадскімі аб’яднаннямі. Узаемны негатыў прыводзіць да таго, што зборы падаюць, і часам сітуацыя заканчваецца сумна для таго, каго падверглі ганенням: ён здаецца і перастае займацца дабрачыннасцю. Хтосьці змагаецца і спрабуе аднавіць сваё імя за кошт ганенняў на іншага валанцёра ці таварыства.

Ці гэта адбываецца праз зайздрасць, ці наўмысна, усвядомлена? Цяжка сказаць, але гэта рэаліі сённяшняга валанцёрства.

Напрыклад, добра раскручанай пляцоўкай для піяру жывёл з’яўляецца сайт аднаго з грамадскіх аб’яднанняў, але пры гэтым шмат валанцёраў занесеныя ў чорныя спісы гэтага сайта па незразумелых прычынах. Акрамя як канкурэнцыяй, гэта наўрад ці можна патлумачыць.

Ці іншы выпадак. Каманда валанцёраў №1 бярэ пад сваё крыло котку з лішаем. Займаецца яе лячэннем і пасля пачынае піяр, каб знайсці гаспадара. Каманда №2, якая ў свой час, засцерагаючыся заражэння сваіх жывёл, не стала дапамагаць гэтай няшчаснай, па меры выздараўлення коткі вырашыла, што першая каманда дрэнна клапоціцца пра яе. Яна практычна сілай забрала котку, а потым на працягу некалькіх месяцаў мяшала тых валанцёраў з брудам.

Жывёл падманным шляхам могуць красці з ператрымак, клінік, забіраць пры пераездзе з аднаго месца на іншае… Звычайна гэта адбываецца з катом ці сабакам, гісторыя выратавання якіх атрымала шырокі розгалас. Такое адчуванне, што каманды хочуць адбіць адна ў адной лаўры.

Чым больш заслуг, тым больш стабільным і ўстойлівым становіцца фінансавае становішча. Пакуль ты на піку славы — можаш сабраць грошы практычна на любыя зоапатрэбы.

Калі б усе арганізацыі сябравалі, можна было б даўно ўжо закрыць пункт часовага ўтрымання на Гурскага. Там жа і так у асноўным працуюць адны валанцёры. Вакцыны, кормы — усё з’яўляецца дзякуючы ім. З такімі грошамі, якія арганізацыі агулам збіраюць на жывёл, можна было б адкрыць свой прытулак, клініку. Мы павінны аб’ядноўвацца, але чамусьці некаторыя ставяць асабістыя амбіцыі вышэй за гэта.

Nina.nn.by

Каментары
Йа / Адказаць 27.04.2019 / 18:47

Всему виноой деньги. Плевать на животных. Звонил в один "приют" по поводу кражи животного из московской клиники, недавно НН писала об этом случае - ответ: позвоните позже, я на работе...

4
Иаков / Адказаць 27.04.2019 / 21:47

Всему виной не деньги, а девки. За какое дело они толпой ни возьмутся, результат один - склоки, дрязги, сплетни. Если бы волонтерство не было на 95% женским движением, никаких проблем, как описанные, не было бы.

17
Мацей Бурачок / Адказаць 27.04.2019 / 21:54

гонка потому что есть ДЕНЬГИ

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура