Праект партала
Тое-сёе
22.04.2019 / 12:47
11-гадовая школьніца са Слуцка вядзе відэаблог, за якім сочаць 100 тысяч чалавек1

11-гадовая Улада Дубовік са Слуцка вядзе свой відэаблог у сацыяльнай сетцы Like. На дзяўчынку падпісаны ўжо 104 тысячы чалавек — у паўтара раза больш, чым жыве ў яе горадзе. За дзень яе ролікі збіраюць па 40 тысяч лайкаў. Увагу на гэта звярнула газета «Інфа-Кур’ер».

Фота з vk.com.

У сваім блогу школьніца дурачыцца пад музыку разам з сяброўкай, здымае вясёлыя кліпы на папсовыя песні, п’е кактэйлі праз трубачку, скручаную ў акуляры, і гатуе «цеста» з гелю для душа і клею. Карацей, калі вы не падлетак, то наўрад ці ацэніце такі кантэнт. Большасць ролікаў дзяўчынка здымае дома.

Так выглядае відэаблог Улады.

У рэйтынгу папулярных беларускіх блогераў (сацсетка складае яго па колькасці атрыманых за дзень лайкаў) слуцкая школьніца на пятым месцы. Але выходзіла і на топавую пазіцыю. Цікава, што сярод тых, хто яе зараз апярэджвае, — 10-гадовая дзяўчынка з Мінска.

Like — гэта сацыяльная сетка, дзе завісае 50 мільёнаў чалавек з розных краін. Яна з’явілася ў 2017 годзе. Сацсетка дазваляе ў некалькі клікаў запісваць свае відэа, накладаць на іх музыку і розныя спец-эфекты. Дзякуючы гэтаму фармату мабільны дадатак стаў вельмі папулярным у падлеткаў і моладзі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура