Праект партала
Дома
20.04.2019 / 08:59
Пасха з шакаладам і цукатамі да велікоднага стала8

Без сумневаў, у кожнай сям’і ёсць свае фірмовыя рэцэпты на Вялікдзень — асаблівыя кулічы і пасхі, стравы на велікодны сняданак, кілбаскі і пячыста. У нашай сям’і заўсёды рабілі шмат кулічоў — з разынкамі, цукатамі ці лімоннай цэдрай. Але тварожныя пасхі ўвесь час неяк ігнараваліся. І ў гэтым годзе я паспрабавала ўвесці яе на наш стол, бо як можна не пакаштаваць спалучэнне хатняга найсмачнейшага тварагу з салодкімі і насычанымі цукатамі. Пакаштуйце і вы!

Нам спатрэбіцца:

  • 500 гр. тлустага тварагу;
  • 100 гр. масла;
  • 100 гр. разынак;
  • 100 гр. цукатаў з апельсінавай скуркі;
  • 80 гр. фундуку;
  • 70 гр. горкага шакаладу;
  • 50 гр. цукатаў з вішні;
  • 200 гр. цукровай пудры;
  • 4 вараныя жаўткі;
  • ванільная эсенцыя на смак;
  • 4 ст. л. рому ці каньяку.

Тварог адціскаем ад залішняй вільгаці з дапамогай марлі. Масла дастаём з халадзільніка, каб яно стала мяккім.

Тым часам рыхтуем салодкія дадаткі да нашай пасхі. Разынкі заліваем кіпенем, пакідаем на хвілін 10, потым зліваем ваду і сушым. Цукаты і арэхі наразаем дробнымі кавалкамі. Шакалад тром на тарцы. Вараныя жаўткі пераціраем праз сіта ці відэльцам.

Масла добра змешваем з цукрам і дадаём да тварагу. Далучаем да тварожнай масы арэхі, цукаты, разынкі, шакалад і жаўткі. Добра змешваем. Апошнімі дадаём ванільную эсенцыю і каньяк ці ром.

Форму для пасхі высцілаем марляй і выкладаем у яе тварожную масу. Прыціскаем зверху грузам і пакідаем у халадзільніку мінімум на 12 гадзін, а лепей на ўсе 24. Калі вашая форма без дна, то пастаўце яе на талерачку, каб было куды збірацца сыроватцы.

Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

Каментары
хамса / Адказаць 20.04.2019 / 09:30

..Без сумневаў, у кожнай сям’і ёсць свае фірмовыя рэцэпты на Вялікдзень — асаблівыя кулычы і пасХІ [)], стравы на велікодны сняданак, killбаскі і нячыста. ) без сумневаў-без сумневаў )

5
Жвір / Адказаць 20.04.2019 / 14:28

А я ўчора на вячэру зьмяю еў,.. добрую такую порцыю, грамаў 300 нейдзе. Цяпер перажываю... Чаму ж раней не напісалі, не папярэдзілі, якія стравы трэба есьці да такога сьвята ?!?

7
хамса / Адказаць 21.04.2019 / 09:37

Жвір, што - першай беларускай трэба клапаціца шчэ і пра туды збегшых? а з якой нагоды? вы ж першы здрадзілі сваёй Радзіме.. крыса.. дык з якога бадуна вашая так званая радзіма павінна клапаціцца шчэ і пра вас, кэп? які аднаго толькі разу за некалькі год наведаўшы сваю тыпу гістарычную.. у чым асабіста я дык вельмі сумняюся.. заплаціў быў неяк нейкі дарожны збор.. у чым сам найперш і быў вінаваты - не пацікавіўся ўмовамі для замежных ужо грамадзян.. думаў - тыпу на так званай гістарычнай радзіме пракаціт ітак.. да? а воні было дык на шмат месяцаў (калі не год) наперад…… Жвий, а не пробовали ни разу обратиться со своими типа проблемами на свою действительно историческую родину?

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура