Праект партала
Стасункі
09.04.2019 / 16:47
Для супрацоўніц Акадэміі навук асноўныя каштоўнасці — замужжа і дзеці, а не навука11

Цікавыя звесткі былі змешчаныя ў апошнім нумары часопіса «Беларуская думка». Даследаванні правяла супрацоўніца Цэнтра маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Інстытута сацыялогіі НАН Алеся Салавей.

Калі ў 1948 годзе колькасць жанчын сярод навуковых супрацоўнікаў складала 36%, то цяпер яна ўзнялася да 47,6%, кандыдатаў навук — з 23,8% да 42,8%, а дактароў навук — з 2,2% да 18%.

Што прыцягвае жанчын у навук? Адказвалі толькі маладыя супрацоўніцы (да 35 гадоў). На першае месца выйшаў варыянт «Інтарэс да навуковай дзейнасці», яго абралі 64,8%. Далей ідуць «Магчымасць самарэалізацыі» (39%), «Размеркаванне» (39%) і «Рэкамендацыя выкладчыка» (25,8%). На апошнім месцы аказаўся варыянт «Высокі заробак», яго абралі толькі 1,1% апытаных.

Найбольш цікавымі тут выглядаюць лічбы адносна каштоўнасных арыентацый для жанчын-даследчыц Акадэміі навук. Дык вось важнай «фінансавую самастойнасць» лічаць адразу 73% апытаных.

На другім месцы аказаўся варыянт «мацярынства, выхаванне дзяцей», яго абралі 63% даследчыц, 55,4% абралі варыянт «замужжа і стварэнне сям’і».

Толькі 30% апытаных жанчын палічылі як важную каштоўнасць «самарэалізацыя ў якасці навукоўцы», а 19,7% — «навуковую кар’еру».

ЗП

Каментары
Казік / Адказаць 09.04.2019 / 17:05

Няма ў нас навукі. Толькі пераказ і перапісванне старых падручнікаў.

2
Свободный / Адказаць 09.04.2019 / 17:27

Пппф какие они научные сотрудники? Если для них основное инстинкты??? А не прорыв прогресс в науке!!!

20
Усяслаў / Адказаць 09.04.2019 / 18:11

Беларусь застаецца правінцыйнай краінай, якой і была да 1991 года, у якой галоўная мэта жыцця - выхаванне дзяцей, лепшыя з якіх з'едуць у пецярбургі ды варшавы

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура