Праект партала
Рост
08.04.2019 / 20:03
У парадзе 3 ліпеня ўпершыню возьме ўдзел «жаночы полк» МУС17

Упершыню ў вайсковым парадзе ў Мінску ў гонар Дня Незалежнасці возьме ўдзел жаночы страявы разлік беларускай міліцыі. «Мы пакажам, якія дзяўчаты служаць у АУС і ва ўнутраных войсках МУС», — заявіў у інтэрв'ю «Спецназу» намеснік міністра, камандуючы ўнутранымі войскамі МУС генерал-маёр Юрый Караеў, паведамляе «Мінск-Навіны».

Намеснік міністра ўпэўнены, што дзяўчаты годна прадставяць ведамства. Колькасць «жаночага разліку» — 150 чалавек.

У 2018 годзе ў парадзе 3 ліпеня ўпершыню ўзялі ўдзел зводныя разлікі, якія складаюцца з жанчын-вайскоўцаў і навучэнцаў спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх класаў.

— Мы пакажам, якія дзяўчаты служаць у АУС і ва ўнутраных войсках МУС. Як яны, калі трэба, пройдуць шыхтом, пакажуць нашу зладжанасць, моц і прыгажосць усяму свету, — сказаў Караеў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура