Праект партала
Навокал
04.04.2019 / 14:15
Паглядзіце, хто паедзе ад Беларусі на конкурс «Міс Свету» ФОТЫ3

На конкурсе «Міс Свету — 2019» прадстаўляць нашу краіну будзе мінчанка Анастасія Лаўрынчук. Яна вучыцца на другім курсе Інстытута бізнэсу і менеджменту тэхналогій БДУ, была «Другой Віцэ-міс Беларусь — 2018».

Фота з архіва Анастасіі Лаўрынчук.

Дзяўчына скончыла гімназію з сярэднім балам «10», любіць чытаць, расказвае агенцтва «Мінск-Навіны». Па прыкладзе бацькоў, якія падтрымліваюць дзіцячыя дамы, займаецца дабрачыннасцю. Нядаўна, напрыклад, удзельнічала ў паказе «Каляровыя сны», дзе суправаджала на подыуме дзецей з інваліднасцю.

На «Міс Свету» Анастасія рыхтуе творчы нумар, народны танец і відэаролік-прэзентацыю.

Сусветны конкурс прыгажосці пройдзе ў Тайландзе ў лістападзе-снежні. За карону будуць змагацца ўдзельніцы са 130 краін. Летась самай прыгожай стала мексіканка Ванэса Понсэ дэ Ляён.

«Міс свету — 2018» стала мексіканка. Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 як «Міс свету Еўропа»

Каментары
Жвір / Адказаць 04.04.2019 / 19:33

Якая прыгажуня ! Бездакорная прыгажуня... Вось ужо дзе прырода ад усёй душы пашчыравала.

9
Эхо / Адказаць 04.04.2019 / 19:50

Похожа на президентскую эскортницу... Или я ошибаюсь? Они там все как клонированные.

1
Максим Дизайнер / Адказаць 08.04.2019 / 14:52

Мышь серая, обыкновенная. Ну, как говрится, с лица воду не пить. Главное, чтобы в голове что-то было.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура