Праект партала
Стасункі
04.04.2019 / 10:12
Дзве беларускі паспелі развесціся і зноў выскачыць замуж, будучы ўсё яшчэ непаўналетнімі1

Звычайна беларускія жанчыны не спяшаюцца ўступаць у шлюб. Але бываюць выключэнні. У мінулым годзе дзве непаўналетнія дзяўчыны паспелі развесціся і зноў выйсці замуж. Адна з іх — жыхарка Гродзенскай вобласці, другая — Мінскай.

Усяго летась было 7 «развядзёнак» ва ўзросце да 18 гадоў.

Карцінка pxhere.com.

У сярэднім беларускія жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26 гадоў, мужчыны — у 28,1 года. У паўторны шлюб — у 38,1 і 41,3 года адпаведна.

Самыя маладыя жаніхі і нявесты жывуць у Брэсцкай вобласці, а пазней за ўсіх да ЗАГСу даходзяць мінчане.

Цікава, што амаль тысяча жанчын упершыню выйшла замуж толькі пасля 60 гадоў.

З негатыўных тэндэнцый: летась вырасла колькасць разводаў — на тысячу ў параўнанні з папярэднім годам. Часцей за ўсё пары разбягаюцца ва ўзросце 30-34 гадоў.

НЛ

Каментары
Максим Дизайнер / Адказаць 04.04.2019 / 17:10

Разводилкаться, "все еще впереди", "досмтойна большего" - особенность местного женского менталитета

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура