Праект партала
Тонус
03.04.2019 / 12:24
Як прайшла прэзентацыя футбольнай лігі для дзяўчатак, маладзейшых за 13 год ФОТЫ2

На тэрыторыі культурнай прасторы «ОК16» 2 красавіка адбылася прэзентацыя ўнікальнага для Беларусі спартыўнага праекту. 

Упершыню на тэрыторыі краіны пачынае дзейнасць футбольная ліга для паненак, узрост якіх не перавышае 13 год.

У дэбютным сезоне ў Футбольнай лізе дзяўчат згуляе 60 калектываў з усёй Беларусі: каманды ад ДЮСШ ці іншых спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, а таксама прадстаўніцы звычайных агульнаадукацыйных школ ці фізкультурна-спартыўных клубаў пры выканкамах.

Каманды падзеленыя на восем зон па тэрытарыяльным прынцыпе. Сістэма наступная: каманды ў красавіку-маі з’язджаюцца ў адно месца і гуляюць між сабой па двухколавай сістэме. Пераможцы васьмі рэгіянальных зон выходзяць на рэспубліканскі этап і ў пачатку чэрвеня прыязджаюць у Мінск, дзе ў матчах па алімпійскай сістэме вызначаць найлепшую каманду краіны.

Ліга атрымала хэштэг #WOOOOW— слоган, які не толькі тлумачыць матывацыю дзеянняў, але і яднае ўсе дывізіёны, адлюстроўвае асноўную эмоцыю ад гульні. Акрамя таго, за кожнай тэрытарыяльнай зонай будзе замацаваны спартыўны апякун — футбалістка нацыянальнай зборнай. «Футбольная ліга дзяўчат» атрымала і медыяпаслоў — жанчын з розных галін дзейнасці, якія дамагліся поспехаў у Беларусі. 

Важна падкрэсліць, што ліга будзе адукацыйна арыентаванай. Кожны дывізіён будзе названы ў гонар выбітнай беларускі — Уршулі Радзівіл, Саламеі Пільштыновай і гэтак далей. 

Каментары
Лявонiха / Адказаць 03.04.2019 / 12:39

Ну и цирк! Сколько денег с грантов на сие мероприятие ушло? На тумбочки маечки рекламочки фотики? Ну проведут они соревнования аж у 8 дивизиенах..)) Ну определят победителя? А готовить девчонок будут обыкновенные физруки в обыкновенных школах? То есть специализированных школ девичьего футбола не предполагается? Денежки потратят на себя любимых на пиар в Интернете на разьезды по республике и на призы . То есть грант кончится - школьницы останутся в школах со вкусом меда на губах а медок сам достанется минским " организаторам".

4
Непрыхвасьцень / Адказаць 03.04.2019 / 15:24

эх, какие молоденькие...

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура