Праект партала
Стасункі
02.04.2019 / 13:05
«Праблема ў мужыках! Яны прышчапляюць комплексы дзяўчатам!» Дзеля чаго жанчыны кладуцца пад нож?6

На тэлеканале «Белсат» выйшаў чарговы выпуск праграмы «Кожны з нас» прысвечаны праблемам пластычнай хірургіі.

Часцей медыі пішуць пра замежных зорак ды інстаграм-блогераў, якія робяць дзясяткі аперацыяў у пагоні за вечнаю прыгажосцю. А якія пластычныя аперацыі робяць беларусы, і да якіх наступстваў гэта прыводзіць?

Некаторыя людзі, пачаўшы з адной аперацыі, пасля ўжо не могуць спыніцца і перарабляюць усё, што трапіцца на вочы. Пластычныя хірургі кажуць, што часам даводзіцца адгаворваць пацыентаў ад працэдуры, якая ім не патрэбная. Бывае, што хірургі адмаўляюцца рабіць аперацыю.

«Ёсць такі дыягназ. Гучыць ён як дысмарфафобія. Калі чалавек не можа змірыцца з тым, як ён выглядае, як бы ён ні выглядаў, нават калі ён выглядае вельмі прыгожа, эстэтычна і прапарцыйна»

У агульнай папуляцыі такіх людзей каля 4 %, а некаторая статыстыка сведчыць, што сярод пацыентаў пластычных хірургаў іх да 15 %.

Белсат

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура