Праект партала
Тое-сёе
31.03.2019 / 13:49
Партугальская спартоўка нарадзіла праз тры месяцы пасля смерці мозгу. Дзіця здаровае3

Партугальская канаістка Катарына Сякейра ў коме нарадзіла дзіця. 26-гадовую дзяўчыну шпіталізавалі на 19-м тыдні цяжарнасці праз цяжкі прыступ астмы. Яе ўвялі ў стан штучнай комы, але праз некалькі дзён лекары канстатавалі смерць мозгу, піша Бі-Бі-Сі.

На працягу 56 дзён медыкі штучна падтрымлівалі жыццядзейнасць арганізма спартоўкі, каб плод мог дастаткова вырасці. На 32-м тыдні цяжарнасці дактары зрабілі кесарава сячэнне і праз некалькі гадзін адключылі Катарыну ад сістэм жыццезабеспячэння.

Хлопчыка назвалі Сальвадор.

Ён нарадзіўся неданошаным, вагой усяго 1,7 кілаграма, але, па словах медыкаў, цалкам здаровы.

Гэта другое дзіця, якое з'явілася на свет у Партугаліі ад жанчыны, чый мозг памёр.

Nina.nn.by

Каментары
MsNN / Адказаць 31.03.2019 / 14:59

А зачем раньше времени вынули? Почему до 38 недель хотя бы не подождали?

13
Малады / Адказаць 31.03.2019 / 15:35

Слава Богу! Цяпер ужо апошнім бабуінам-прачойсерам, якія пайшлі ад малпы, стане ясна: дзіця - гэта не "часть цела жэншчыны", а асобнае жыцьцё, якое трэба берагчы і ахоўваць ад моманту зачацьця.

20
Бліскавіца / Адказаць 01.04.2019 / 10:40

У загалоўку 3 месяцы, а ў тэксце 56 дзён. Штосьці не так у падліках.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура