Праект партала
Дома
30.03.2019 / 12:25
Гатуем таматны суп — адзін з самых папулярных у Польшчы27

Мінулы раз, калі я адпачывала на польскім узбярэжжы Балтыйскага мора, я была трохі здзіўлена, што ў кожнай кавярні заўсёды можна было замовіць памідорны суп. Толькі потым я даведалася, што zupa pomidorowa лічыцца адным з самых папулярных супоў у Польшчы.

І тое не дзіўна, бо гатуецца ён вельмі лёгка, і яго можна проста разнастайніць — напрыклад, выбраць не булён з гародніны, а курыны ці дадаць да супу прыгатаваны рыс замест локшыны. Але што застаецца нязменным, дык гэта насычаны кіславаты смак памідораў і вяршковасць смятаны.

Нам спатрэбіцца:

  • 1 морквіна
  • 1 цыбуліна
  • кавалак сельдэрэю таўшчынёй 2 см
  • 2 лаўровыя лісткі
  • 3—5 зярнятак духмянага перцу
  • слоік кансерваваных таматаў
  • 150 мл смятаны
  • 50 гр. сухой локшыны ці вермішэлі
  • пятрушка
  • соль, перац

Спачатку варым булён. У 1,5 літра вады кладзём парэзаныя кавалкамі цыбулю, моркву і сельдэрэй. Дадаём спецыі. Варым гародніну хвілін 20—30 да мяккасці.

Дадаём да булёна таматы. Можна пакінуць агародніну кавалкамі, але мне больш падабаецца аднароднасць супу, таму я пюрырую яго блэндарам. Даём супу закіпець.

Наступным інгрэдыентам дадаём смятану — для гэтага размешваем смятану з некалькімі лыжкамі супу і патроху выліваем у рондаль.

Напрыканцы дадаём локшыну і варым да мяккасці (хвілін 5—7). Солім і перчым суп. Перад падачай пасыпаем суп свежай пятрушкай.

Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

Каментары
Жвір / Адказаць 30.03.2019 / 13:05

З'еў бы. Гэта годная страва. Дзякуй.

1
Адыкватник) / Адказаць 30.03.2019 / 13:14

вчера ел такой! понравился!

2
хамса / Адказаць 30.03.2019 / 13:26

каструлькі ў вашай гаспадыні адметныя) а ці не мае яна ў калекцыі алюмініевай? для пущего антуражу.. этот концлагерный задний фон неизменный уже несколько рецептов.. а теперь еще и то мат.. зачем уже так толсто намекать? ато мы не знаем, где мы жыем (

27
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура