Праект партала
Тое-сёе
28.03.2019 / 15:34
Вядомая беларуская баскетбалістка перабралася ў Эквадор і займаецца экспартам кветак10

Фота з інстаграма Таццяны Троінай

Таццяна Троіна завяршыла кар'еру пасля Алімпіяды ў Рыа. Затым яна адправілася па дыплом спартыўнага менеджара ў Сеул, дзе скончыла Нацыянальны ўніверсітэт. А ў 2018-м выйшла замуж і пераехала на радзіму мужа ў Эквадор, піша Tut.by.

Таццяна пазнаёмілася з будучым мужам якраз у Сеуле.

«Мы з ім з розных канцоў свету. Трэба было зрабіць выбар на карысць нейкай краіны. Я разлічвала, што спартыўная кар'ера на міжнародным узроўні, веданне англійскай і некалькі дыпломаў аб вышэйшай адукацыі дапамогуць мне працаўладкавацца без асаблівых праблем у любым пункце зямнога шара. Але на справе ўсё атрымалася нашмат складаней. Усе мае дасягненні і адукацыі аказаліся нікому нецікавыя. Я рассылала рэзюмэ ў краіны Еўропы і ЗША. І ва ўсіх працадаўцаў быў адно пытанне: «Які ў вас вопыт працы?». А які ў мяне мог быць вопыт, калі я ўсё жыццё правяла на пляцоўцы», — кажа яна.

Баскетбалістка гатова была вярнуцца ў Беларусь, але для мужа-эквадорца гэта быў не лепшы варыянт з пункту гледжання кар'ерных перспектыў.

«Муж не валодае расійскай мовай, таму знайсці працу ў Мінску было б цяжка, хоць у бытавым плане яго ў нас усё задавальняла. Вырашылі, што мне ўсё ж будзе прасцей асвоіцца ў Эквадоры. Зараз муж працуе ў Кіта сацыёлагам і менеджарам жаночага футбольнага клуба.

А я за некалькі месяцаў вывучыла іспанскую, ўладкавалася на працу ў брокерскую кампанію, якая займаецца экспартам эквадорскіх кветак.

Там якраз шукалі чалавека з веданнем англійскай і рускай. Я вырашыла: чаму б не паспрабаваць? Сядзець без працы пару месяцаў было зусім нявесела. Хоць заўсёды здавалася: вось скончу са спортам і наогул нічога не буду рабіць. Але надоўга мяне не хапіла», — дадае Таццяна.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура