Праект партала
Накіпела
25.03.2019 / 21:35
Мадэль плюс-сайз Яўгенія Цюленева абураная: яе не пусцілі ў кавярню з сабакам18

«У піцэрыі на Кастрычніцкай нам сказалі: «З сабакамі, на жаль, нельга». І гэта быў першы раз, калі нам адмовілі!», — расказвае Яўгенія Цюленева.

Сабака ў Яўгеніі пароды грыфон, ён маленькі. І калі суправаджае гаспадыню, заўсёды сядзіць на руках.

«Я заўсёды звяртаю ўвагу на тое, ці вісіць пры ўваходзе ў кавярню таблічка: «З сабакамі забаронена», — працягвае Яўгенія, — і нават, калі знак вісіць, з сабакам на руках мяне пускалі. У некаторых кавярнях нават міску для яго ставяць».

Гэту гісторыю Яўгенія Цюленева выклала ў фэйсбук, дзе пачалося абмеркаванне, ці варта ўсё ж браць з сабой сабак.

У беларускім заканадаўстве няма наўпроставай забароны прыходзіць у кавярні са сваімі гадаванцамі. Гэтыя правіла звычайна вызначаюць непасрэдна ў саміх кавярнях.

«У Мінску насамрэч шмат так званых dog-friendly ўстаноў. Так што гэта не праблема. Я толькі не разумею, чым маленькі сабака можа перашкодзіць?» — пытаецца Яўгенія Цюленева.

Наталля Тур

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура