Праект партала
Навокал
21.03.2019 / 12:10
Ці патрэбныя ў Беларусі бэбі-боксы? Меркаванне супрацоўнікаў Міністэрства аховы здароўя

Ці актуальная ў Беларусі тэма бэбі-боксаў? Ці патрэбныя яны? Карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» адрасавала гэтае пытанне супрацоўніку Міністэрства аховы здароўя і галоўнаму доктару Гарадской гінекалагічнай бальніцы Мінска.

— У Беларусі адзінкавыя выпадкі адмоў ад нованароджаных, — распавяла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Юлія Савачкіна. — І ўсе гэтыя адмовы адбываюцца ў радзільных дамах. Дзеці, ад якіх адмовіліся, хутка ўсынаўляюцца — у нас за груднічкамі чарга. 

Юлія Савачкіна

— А як жа вядомыя выпадкі знойдзеных у смеццевых кантэйнерах целах нованароджаных? Былі б бэбі-боксы — можа, і выжылі б немаўляты?

— Псіхічна здаровая жанчына не можа выкінуць сваё дзіця ў кантэйнер для смецця. І бэбі-боксам такая жанчына наўрад ці скарысталася б. Хто замінае ёй прыйсці і пакінуць немаўля на спавівальным століку ў радзільным доме? Ніхто. Гэта маё асабістае меркаванне.

Адкрыццё бэбі-боксаў у Беларусі актыўна абмяркоўваецца з 2009 года. Вось што думае з гэтай нагоды галоўны доктар Гарадской гінекалагічнай бальніцы Мінска Аляксандр Біч, якая шмат гадоў прапрацавала ў акушэрстве:

— Бэбі-боксы — дыскусійная тэма. Трэба ўзважыць усе за і супраць. Нельга катэгарычна заявяць, што яны не патрэбныя, нават калі ў год туды прынясуць пару немаўлят. Гэта выратаваныя жыцці! Але і той, хто выкінуў дзіця ў смеццеправод, нават калі бэбі-бокс будзе размяшчацца за дзесяць метраў ад яе, усё роўна зробіць сваю брудную справу.

Між тым, у пачатку кастрычніка 2017 года ў Магілёўскай вобласці знайшлі целы двух нованароджаных дзяцей. Аднаго — у Быхаўскім раёне дома пад падлогай, другога — у Магілёве на заводзе ўтылізацыі бытавых адходаў.

У кастрычніку 2018 года ў Гродне ў кантэйнеры для смецця выявілі мёртвае немаўля. Нованароджаны хлопчык ляжаў на дне пакета, прыкрыты жаночымі рэчамі. І гэта не адзінкавыя выпадкі. У лютым 2019-га ў Менску каля дома на пр. Ракасоўскага знайшлі труп дзіцяці з пятлёй на шыі.

Калі склалася так, што вы вымушаныя адмовіцца ад дзіцяці, ёсць некалькі цывілізаваных спосабаў 

— У радзільні да нараджэння немаўляці ці ўжо пасля можна напісаць заяву на адмову. Гэтую інфармацыю перададуць у Нацыянальны цэнтр усынаўлення. Пасля чаго пачнецца пошук прыёмнай або апякунскай сям'і. У гэтым выпадку ў дачыненні да жанчыны гн пачынаюць адміністрацыйны працэс, і яна не падпадае пад дэкрэт №18 і не пакрывае сродкі па ўтрыманні дзіцяці дзяржаве.

— Жанчына можа прыйсці ў арганізацыю аховы здароўя і напісаць заяву на часовае змяшчэнне немаўляці ў дом дзіцяці. Там ён можа знаходзіцца да трох гадоў. Такую маму не пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, і сродкі дзяржаве яна таксама не пакрывае. Адміністрацыйную справу таксама не заводзяць.

— Немаўля можна пакінуць на прыступках бальніцы. Аднак у гэтай сітуацыі міліцыя будзе шукаць, хто гэта зрабіў, — для праверкі, ці не выкрадзена немаўля і ці не падкінулі яго ў клініку без ведама бацькоў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура