Праект партала
Навокал
16.03.2019 / 15:56
Шчоткіна і Ананіч ушанавалі жанчын-ветэранаў ФОТА9

Лілія Ананіч і Марыяна Шчоткіна падчас сустрэчы.

Жанчын-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі сёння ў Мінску і на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2018», піша БелТА. Сярод больш як 200 канкурсантак з усёй Беларусі пераможцамі сталі 40 з іх.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза жанчын Марыяна Шчоткіна анансавала акцыю «Жаночы твар Перамогі». «Запланаваныя круглы стол, фотавыстава», — распавяла Марыяна Шчоткіна.

Саюз жанчын будзе аказваць садзейнічанне, каб дзеці па ўсёй краіне маглі бясплатна наведваць мемарыялы і музеі. Экскурсіі стартуюць у канцы сакавіка.

Марыяна Шчоткіна лічыць, што трэба па-новаму зірнуць на ролю жанчын у гісторыі Беларусі. У Саюзе жанчын вывучаюць, колькі вуліц у краіне названа імёнамі вядомых суайчынніц, падымаюць архіўныя дакументы, адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Усе праекты саюза, дадала яна, накіраваныя на тое, каб паказаць ролю жанчыны ў грамадстве і ўмацаваць яе. Гаворка ідзе аб усіх сферах, у тым ліку кіраўнічай, прадпрымальніцкай.

У сённяшнім мерапрыемстве прыняла ўдзел экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Фота Генадзя Жынкова, БелТА

Каментары
кронан / Адказаць 16.03.2019 / 16:03

Ніколі не паверу, што гэтыя пажылыя жанчыны - ветэраны Другой сусветнай. Ім павінна быць сама мала 92 гады. А ім тут па 70 - 75. Зараз сябе да ветэранаў пачнуць прыпісваць усе, хто хаця б нарадзіўся да 1945 года.

4
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць 16.03.2019 / 16:54

У меня при союзе шторы в зале похожие висели, пропали...

3
ooo / Адказаць 16.03.2019 / 16:59

Страшно, вырубай.

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура