Праект партала
Навокал
16.03.2019 / 10:35
47-гадовая акцёрка Заваратнюк стала мамай трэці раз21

Праўда, некаторыя абставіны дазваляюць думаць, што гэта можа быць прыёмнае або ад сурагатнай маці дзіця.

Анастасія Заваратнюк стала зоркай, зняўшыся ў серыяле «Мая прыўкрасная няня». У асабістым жыцці акцёркі жарсці былі таксама, амаль як у серыяле.

Першым шлюбам яна была жанатая з немцам Олафам Шварцкопфам, калі жыла ў Нямеччыне.

Другім мужам Заваратнюк быў расійскі бізнэсовец Дзмітрый Струкаў, які дзеля яе сышоў з сям'і.

З трэцім мужам акцёрка пазнаёмілася на здымках «Танцаў на лёдзе» ў 2008 годзе. З фігурыстам Пятром Чарнышовым яны аформілі адносіны 11 гадоў таму.

У Заваратнюк ёсць двое дарослых дзяцей ад другога шлюбу.

Заваратнюк (злева) з дачкой ад другога шлюбу.

З трэцім мужам гэта першае дзіця. Дачку назвалі Міла.

У сябе ў інстаграме акцёрка змясціла поўны клічнікаў запіс, у якім падзялілася вокладкай часопіса, у які яны зняліся сям'ёй.

Дзяўчынцы ўжо чатыры месяцы. Журналісты звяртаюць увагу, што раней не бачылі акцёрку з дзіцем або цяжарнай.

СГ

Каментары
юзік / Адказаць 16.03.2019 / 10:53

І што, "НН", мне цяпер мукой абсыпацца? Вы становіцеся падобнымі на "Народную Волю".

7
Святлана / Адказаць 16.03.2019 / 11:16

Няхай гадуецца. На маму падобная дзяўчынка

6
Спартовец / Адказаць 16.03.2019 / 11:17

Нахалеру гэтая лухта тут? Пра беларусаў напішыце лепей альбо давайце пра латвійскіх, польскіх, нямецкіх, дый наагул пра ўсіх пісаць хто больш-меньш недзе засвяціўся.

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура