Праект партала
Густ
13.03.2019 / 20:26
«Сумка, куды, нарэшце, змесцяцца ўсе мае грошы». У інстаграме новы трэнд — мікрасумкі2

Французскі дызайнер Сымон Порт Жакмюс прыдумаў парадаксальны трэнд — малюсенькія сумкі, у якія не змесціцца нават крэдытная картка.

Як зазначае The Guardian, у мікраскапічную сумачку можна пакласці хіба што «пару цукерак і адзін навушнік AirPod».

Каму патрэбна такая сумка? Мабыць, яшчэ і пакупнікам Louis Vuitton — яны таксама нядаўна выпусцілі сумку памерам з футляр ад памады, якую можна купіць за 1740 долараў.

Недарэчныя і сімпатычныя малюсенькія сумачкі маментальна заваявалі інстаграмы — пакуль моднікі такім чынам дэманструюць свой статус, звычайныя карыстальнікі складаюць жарты накшталт «нарэшце з'явілася сумка, куды змесцяцца ўсе мае грошы».

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура