Спявачка, якая цяпер вядомая пад імем PALINA, запісала беларускамоўны кавер па песню Цімы Беларускіх «Мокрыя кросы».
У сваёй суполцы «Укантакце» Паліна напісала, што прысвячае гэту песню «сваiм суседзям, беларускаму рэпу і яшчэ маiм кросам з зары, якія верай і праўдай перажылі са мной зіму»!
У відэа Паліна паўтарае вобраз Цімы Беларускіх, але беларускамоўная версія песні больш лірычная. Прыпеў у ёй такі:
«І няхай падае, падае з неба
Бягу ў мокрых кросах нібы я звар'яцелы.
Для іншых я заняты. Баліць маё цела.
Дайсці б да цябе, дайсці б да цябе».
Кліп зняты на эскалатары Мінскага чыгуначнага вакзала.
Наталля Тур, скрыншот з відэа