Праект партала
Навокал
13.03.2019 / 06:27
Іранскую праваабаронцу прысудзілі да 15 гадоў турмы і 148 удараў бізуном6

Насрын Сатудэ

Суд у Іране прысудзіў 55-гадовую юрыстку і праваабаронцу Насрын Сатудэ да 148 удараў бізуном і 10 гадоў турмы ў дадатак да пяцігадовага турэмнага тэрміну, які яна адбывае. Пра гэта AFP паведаміў муж Сатудэ Рэза Хандан, піша France 24.

Паводле яго слоў, суд прызначыў Сатудэ 33 гады турмы па сямі абвінавачваннях, але яна будзе адбываць толькі самы працяглы 10-гадовы тэрмін. Раней праваабаронца была асуджаная на пяць гадоў турмы па абвінавачванні ў шпіянажы, заявіў Хандан. Ён дадаў, што Сатудэ таксама прызначылі 148 удараў бізуном за тое, што яна прыйшла на пасяджэнне суда без хіджаба.

11 сакавіка ў Рэвалюцыйным судзе Тэгерана паведамілі, што праваабаронца, акрамя іншага, атрымала два гады турмы па абвінавачванні ў абразе іранскага лідара аяталы Хаменеі, але Хандан не пацвердзіў гэта.

Сатудэ была затрыманая ў чэрвені 2018 года. У 2010-2013 яна ўжо адбывала турэмны тэрмін па абвінавачванні ў антыдзяржаўнай прапагандзе і змове з мэтай нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Ірана.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура