Праект партала
Навокал
06.03.2019 / 11:40
Больш за 900 беларусак, старэйшых за 60 гадоў, летась выйшлі замуж5

Фота Сяргея Лескеця

Пра гэта паведамляе Белстат у сваім традыцыйным зборніку, прымеркаваным да 8 Сакавіка.

Адзначаецца, што ў 2018 г. больш за 900 жанчын заключылі шлюб ва ўзросце большым за 60 гадоў.

Наогул у краіне адносная большасць жанчын ствараюць сем'і ва ўзросце 20—24 гады (32,1% ад агульнай колькасці шлюбаў).

Калі ў 2011 годзе сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб складаў 24,5 года, то у 2018 годзе — ужо 26 гадоў, паўторны — 38,1 года (у 2011 годзе — 37,1 года).

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура