Аляксандра Раманоўская, фота арганізатараў Універсіяды
Беларуска Аляксандра Раманоўская заваявала залатую ўзнагароду па фрыстайле на XXIX зімовай Універсіядзе (спаборніцтвы сярод студэнтаў), якая праходзіць цяпер у Краснаярску
Аляксандра выканала адзін з самых складаных элементаў трайное сальта. Суддзі ацанілі яе скачок у 100,29 бала. Сярэбраную ўзнагароду заваявала расіянка Любоў Нікіціна (91,29 ачкі), бронзу — Жанбота Алдабергенава з Казахстана (79,38 бала).
Для Аляксандры Раманоўскай гэты сезон досыць паспяховы. На чэмпіянаце свету ў ЗША яна таксама заваявала залатую ўзнагароду, а таксама выйграла этап Кубка свету ў Маскве.