Праект партала
Навокал
01.03.2019 / 16:53
Сусветны банк назваў 6 краін, якія дасягнулі гендарнай роўнасці. Спойлер: Беларусі там няма

Сусветны банк апублікаваў даследаванне «Жанчыны, бізнэс і закон». У ім названыя краіны, якім на 2019 год удалося дасягнуць гендарнай роўнасці. Іх шэсць: Швецыя, Бельгія, Данія, Францыя, Латвія і Люксембург.

Беларусь у гэтым даследаванні набрала 78,75 бала са 100 магчымых. Такія ж вынікі ў Замбіі, Украіны і Азербайджана. А вось у Расіі, напрыклад, менш: 73,13 бала.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Горшая за ўсіх сітуацыя ў такіх краінах, як Сірыя, Катар, Саудаўская Аравія.

Эксперты ў сваім даследаванні звярталі ўвагу на тое, як у 187 краінах свету змянялася заканадаўства, як гэта ўплывала на правы жанчын. Сярод крытэрыяў ацэнкі таксама былі заробкі, уласны бізнэс, пенсійнае забеспячэнне, свабода перамяшчэння, шлюб і дзеці.

Найменш балаў Беларусі эксперты далі ў такіх катэгорыях, як «Працаўладкаванне», «Заробак», «Вядзенне ўласнага бізнэсу» і «Пенсія».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура