Праект партала
Навокал
26.02.2019 / 20:29
Мінчукі не пайшлі на спектакль расейскага артыста, які збіваў жонку18

26 лютага ў Мінску павінны былі паказаць спектакль «Каханне. Cабака@Кропка.ru. Перазагрузка» з расійскімі артыстамі Ганнай Баншчыкавай і Маратам Башаравым у галоўных ролях.

Пастаноўка ў Беларусі актыўна рэкламавалася цягам некалькіх месяцаў, аднак попыт на квіткі быў малы. Ды такі, што спектакль адмянілі: на яго захацелі патрапіць усяго 49 беларусаў.

Карэспандэнты «КП» датэлефанаваліся ў касу канцэртнай залы «Мінск» і даведаліся, у чым жа прычына рэзкага зніжэння попыту на імпрэзу.

«Менш з жонкай трэба біцца», — пракаментавалі ў касе. 

Для тых, хто не ў курсе, нагадаем, што ў канцы 2018 года трэцяя жонка Марата Башарава Лізавета Шавыркова трапіла ў бальніцу з пераламаным носам. Раней Башараў збіваў і папярэднюю жонку.

Лізавета спадзявалася, што муж возьме сябе ў рукі, ляжа на лячэнне ў імя іх агульнага сына і сям'і, аднак у выніку падала на развод.

Башараў з трэцяй жонкай Лізай.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура