Праект партала
Рост
21.02.2019 / 12:29
Беларуска трапіла ў спіс 400 найлепшых блогераў і пазмагаецца за званне самай-самай інста-мамы1

Інтэрнэт-партал mail.ru абвясціў пра старт штогадовай прэміі «Найлепшыя блогеры — 2018». Ніка Болзан стала адзінай беларускай, якая патрапіла ў топ з 400 удзельнікаў.

Прэмія прадугледжвае 15 намінацый (модны, спартыўны, б'юці-блогер). Ніка будзе змагацца за званне найлепшага бацькі-блогера.

Барацьба ў гэтай намінацыі чакаецца сур'ёзная: напрыклад, канкурэнцыю дзяўчыне складуць тэлевядучая Ірэна Панарошку, а таксама некалькі insta-татаў.

Ніка Болзан.

Ніка — маці дзвюх дачок (і цяпер знаходзіцца ў чаканні трэцяга малога), аўтарка інста-блога «Сучаснае мацярынства», трэнерка. На сваёй старонцы яна не толькі распавядае пра дзяцей і дзеліцца парадамі (ад прышчэпак да агляду дзіцячых кніг і псіхалогіі), але і шмат часу надае пытанням жаночага здароўя, цяжарнасці, родаў і самых інтымных пытанняў адносін з мужам. 

Галасаванне працягнецца да 24 лютага, так што ёсць час дапамагчы беларусцы перамагчы! Свой голас за яе можна аддаць тут.

Nina.nn.by

Каментары
Максим Дизайнер / Адказаць 21.02.2019 / 13:31

На работу нормальную поустраиваться - не судьба. Только мордами своими и бедными детками в инстаграмчиках красоваться могут

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура