Праект партала
Навокал
20.02.2019 / 18:56
Адміністрацыя Трампа абвясціла пра запуск кампаніі па дэкрыміналізацыі гомасэксуальнасці5

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа запускае кампанію па дэкрыміналізацыі гомасэксуалізму ў краінах, дзе незаконна мець такую сэксуальную арыентацыю. Нагодай для запуску праграмы стала пакаранне смерцю хлопца ў Іране, паведамляе NBC.

На чале кампаніі стаіць пасол ЗША ў Германіі Рычард Грэнел (Richard Grenel), — самы высокапастаўлены адкрыты гей у адміністрацыі Трампа. Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, яны будуць працаваць з міжнароднымі арганізацыямі, а таксама з уладамі краін, дзе правы гомасэксуалаў не ўшчамляюцца. Да пачатку кампаніі ўлады ЗША запрасілі ў пасольства ў Берліне ЛГБТ-актывістаў з еўрапейскіх краін.

«Непакой выклікае тое, што ў XXI стагоддзі прыкладна ў 70 краінах усё яшчэ ёсць законы, што крыміналізуюць статус ці паводзіны прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасцяў»

— сказаў суразмоўца NBC з адміністрацыі Трампа.

Каментары
Брыдкая пачвара / Адказаць 20.02.2019 / 19:23

Няӯжо Трамп аб'явіць санкцыі Саўдаўскай Аравіі, ці пачне вайну з Катарам і Бахрэйнам?

10
алекс / Адказаць 20.02.2019 / 20:26

Камусьці самы час крычаць #Трампнаш!)) Бо кошты на нафту ізноў мусяць вырасці.

5
Владимир.Бобруйск / Адказаць 20.02.2019 / 20:33

Шуневич,прочти и постарайся запомнить.И верни из следственного комитета обратно на работу мужчин,которые занимались гомосесуальным сексом ыв Гродненской области.Беларусь итак имеют больше двадцати лет,не спрашивая ни возраста не пола ни ориентации.

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура