Праект партала
Тонус
19.02.2019 / 14:44
«Пачакаю больш прыстойнага кандыдата». Псіхолаг расказвае пра самыя папулярныя прычыны абортаў4

«Не хачу набраць вагу і сапсаваць форму грудзей», — такія прычыны часцей за ўсё называюць жанчыны, якія прыходзяць на кансультацыю ў кабінет перадабортнага кансультавання «За жыццё». 

Пра гэта расказала псіхолаг Наталля Кунцэвіч.

Жанчыны, якія зацяжарылі першы раз, кажуць, што не гатовыя нараджаць, бо «яшчэ не пабачылі свет», «не хачу тры гады сядзець дома», «пачакаю больш прыстойнага кандыдата на ролю таты» і нават «мне прысніўся сон, што я паміраю падчас родаў». 

Кансультуюць псіхолагі і шматдзетных мам. Асноўная прычына абортаў у такіх жанчын такая: «У мяне двое, трое, чацвёра дзяцей. Куды мне больш?»

«За год працы кабінета ў яго звярнуліся 200 жанчын. Сталі мамамі 55 з іх», — пішуць «Мінск-навіны». 

Nina.nn.by, фота pixabay.com

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура