Праект партала
Навокал
19.02.2019 / 13:46
Міністр працы: Бясплатнае ЭКА — правільны крок, і да гэтага трэба рухацца5

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч лічыць прадастаўленне магчымасці бясплатнага правядзення адной спробы ЭКА правільным крокам. Пра гэта яна заявіла журналістам па выніках нарады ў Лукашэнкі, піша БелТА.

Ірына Касцевіч распачала з статыстыкі, адзначыўшы, што ў 2015 годзе ў Беларусі быў зарэгістраваны пік нараджальнасці: на свет з'явіліся каля 120 тыс. дзяцей. Але пасля гэтага нараджальнасць паступова стала зніжацца. Так, у мінулым годзе нарадзіліся менш за 95 тыс. дзяцей. На 1 студзеня 2019 года колькасць насельніцтва ў Беларусі склала амаль 9,476 мільёна чалавек.

«Што тычыцца нараджальнасці, зараз прыйшло малаколькаснае пакаленне 1990-х. Па гэтай прычыне у нас скарачаецца патэнцыял жанчын дзетароднага ўзросту, — звярнула ўвагу яна. — Вядома, трэба нарошчваць і інтэнсіўнасць нараджэння дзяцей. Але гэта перш за ўсё спрыяльныя ўмовы: стабільная эканоміка, жыллё і адпаведнае матэрыяльнае становішча сем'яў. і ў гэтым напрамку мы будзем працаваць».

На нарадзе разглядалася магчымасць прадастаўлення сем'ям адной бясплатнай спробы правядзення ЭКА. «Як міністэрства мы за. Гэта дасць магчымасць атрымаць дадаткова ад 1,5 тыс. да 2 тыс. дзяцей - добрых, здаровых дзяцей, грамадзян Рэспублікі Беларусь. Чаму б не рухацца ў гэтым кірунку? Правільны крок, і да гэтага трэба рухацца», — лічыць міністр.

Кандрусевіч выступіў супраць ЭКА: Яно парушае святасць акту зачацця

Каментары
Танчык / Адказаць 19.02.2019 / 16:10

"Нарошчваць інтэнсіўнасць нараджэння" - гэта пра кароў ці пра людзей? "Атрымаць дзяцей" (!?) (Гэты "міністар" толькі "тунеядцаў" выяўляць умее). А пра маральнасць ЭКО толькі сп. Кандрусевіч разважае. Я не маю права ўказваць людзям, каму і як паступаць, але ад вырашэння маральнага пытання ніхто не будзе свабодны. Ну, як тут не падзякаваць аўтарам серыялу "Рассказ служанки"...

3
Казік / Адказаць 19.02.2019 / 17:16

Танчык, дарваліся да ўлады, а свядомасць так і засталася ў хлеве.

2
Молчание-золото / Адказаць 19.02.2019 / 20:44

Похоже, что в последствиях процедуры ЭКО архиепископ разбирается больше, чем министр.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура