Праект партала
Навокал
13.02.2019 / 09:37
Танцавальны флэшмоб супраць хатняга гвалту ў Мінску забаранілі16

Танцавальны флэшмоб супраць гвалту, які павінен быў прайсці ў мінскім Dana Mall 14 лютага, праводзіць забаранілі. Пра гэта паведамілі яго арганізатары на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Фота Nollaig Lou з першага флэшмобу ў 2016 годзе.

«Нам вельмі балюча гэта паведамляць, але ГУУС не дазволіла нам танцаваць супраць гвалту. Рэпетыцыя і танцавальны флэшмоб, які павінен быў прайсці 14 лютага, адмяняецца», — гаворыцца ў паведамленні.

Па словах арганізатараў, «патэлефанаваў маёр з ГУУС Мінгарвыканкама», сказаў, што флэшмоб — масавае мерапрыемства.

— Адобрыць танцавальны флэшмоб у Мінгарвыканкаме ў кароткія тэрміны мы таксама не змаглі, бо рэальны тэрмін узгаднення — 15 дзён.

Праўда, арганізатары спадзяюцца, што мерапрыемства ім удасца ўзгадніць і яно пройдзе «бліжэй да 8 сакавіка». А пакуль заклікаюць усіх ахвотных паўдзельнічаць у ім анлайн.

— Танчыце дома, на працы ці проста фатаграфуйцеся з паднятай уверх рукой і ўказальным пальцам (характэрны жэст флэшмобу), а атрыманыя фота і відэа выкладвайце ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #onebillionrisingby2019. Бо анлайн рух з ГУУС дакладна не трэба ўзгадняць!

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура