Праект партала
Навокал
12.02.2019 / 13:15
9-гадовая дзяўчынка напісала ў Disney ліст з просьбай прыдумаць гераіню ў акулярах — гэта cпарадзіла флэшмоб3

9-гадовая Лоўры Мур з Англіі накіравала прэзідэнту кампаніі Disney Роберту Айгеру ліст. У ім яна просіць стварыць гераіню мульцікаў, якая б насіла акуляры: па словах дзяўчыны, гэта дапамагло б ёй і іншым дзецям з дрэнным зрокам адчуваць сябе больш упэўнена.

Лоўры, якая носіць акуляры з ранняга дзяцінства, напісала:

«Я вырасла на мультфільмах пра дыснэеўскіх прынцэс. Яны заўсёды падабаліся мне, і я думала, што яны выглядаюць выдатна. Але, на жаль, ніхто з іх не носіць акуляры, і гэта прымушае мяне адчуваць сябе недастаткова прыгожай. Большасць персанажаў, у якіх усё ж ёсць акуляры, называюць гікамі, і я не думаю, што гэта справядліва».

«Калі я гуляла з сёстрамі ў прынцэс, заўсёды здымала акуляры, нават калі вельмі дрэнна бачыла, што адбываецца навокал. Цяпер я пасталела і стала больш упэўненай у сабе, але я падумала пра іншых маленькіх дзяўчынак, якія, магчыма, пакуль гэтага не разумеюць. Мне не хочацца, каб хтосьці, як і я, камплексаваў», — шчыра прызналася Лоўры.

Той самы ліст дзяўчынкі, якім у сацсетках падзялілася яе маці. У выніку ён набраў вельмі шмат рэпостаў і падобных прызнанняў пра дзіцячыя комплексы.

Disney, у сваю чаргу, адзначылі, што імкнуцца ствараць персанажаў, якія будуць блізкімі і даступнымі ўсім дзецям, без выключэння.

Nina.nn.by

Каментары
хамса / Адказаць 12.02.2019 / 13:40

ведаю дзяўчыну, якая пры зроку 1 носіць акуляры (са шклом без дыоптрый).. яна лічыць, што так выглядае больш разумнай і інтэлігентнай)

0
Туш / Адказаць 12.02.2019 / 14:13

Дык а дзе флэшмоб ?

0
ВіктарС / Адказаць 12.02.2019 / 14:28

Шаноўная "Наша Ніва"! Будзьце акуратныя ў працы з крыніцамі, калі ласка. Вы пішаце: "Disney, у сваю чаргу, адзначылі, што імкнуцца ствараць персанажаў, якія будуць блізкімі і даступнымі ўсім дзецям, без выключэння" і даеце спасылку. Але па спасылцы не напісана, што Disney такое адзначаў. Наадварот, там напісана: "Nottinghamshire Live contacted Disney for a comment, but they were unable to respond before publication." Разумею, што гэта з вашага боку бяскрыўдная памылка і дробязь, але па сутнасці гэта нічым не адрозніваецца ад больш сур'ёзных выпадкаў, маніпуляцый і fake news.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура